Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі
Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 чэрвеня 1891 |
||||||
Смерць |
5 красавіка 1981 (89 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
![]() |
Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі (1891, ваколіцы Слуцка — ?) — беларускі палітык міжваеннай Польскай Рэспублікі, пасол польскага Сейма III, IV і V склікання (1930—1939).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларус. Відаць, дыякана Сцяфана Шыманоўскага, настаўніка Пацейкаўскага народнага вучылішча ў 1900 годзе[1].
Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрысціянскім банку ў Клецку. Пасля выконваў абавязкі дырэктара Хрысціянскага народнага банка ў Нясвіжы. З 1927 года звязаны з самакіраваннем у Навагрудку.
У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага блоку супрацы з урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Навагрудак. У 1935 і 1938 гадах ізноў абраны ў сейм, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Падчас сейма IV склікання выконваў функцыі сакратара Прамыслова-гандлёвай камісіі.
Арыштаваны 8 красавіка 1940 года ў Нясвіжы. Асуджаны 29 лістапада 1940 года паводле артыкула 74 Крымінальнага кодэкса БСССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў[1].
Памёр 5 красавіка 1981 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Грабішынскіх могілках[2].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Gienadiusz Szymanowski, Dwanaście lat — wspomnienia z lat 1927—1939, Торунь 1998, wyd. Adam Marszałek, ss. 312 (польск.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б btclub . btclub.livejournal.com. Праверана 13 лістапада 2023.
- ↑ Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі ў генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ва Уроцлаве
- Пахаваныя ва Уроцлаве
- Асобы
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 5 склікання