Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка
Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка (нар. 28 снежня 1965, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр (2017). Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2021—2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 снежня 1965 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1987 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча праходзіў службу на пасадах: камандзір навучальнага ўзвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна, камандзір батальёна.
Пасля сканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў службу на пасадах: начальнік штаба 37-й базы захоўвання ваеннай тэхнікі, намеснік начальніка аператыўнага аддзела паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
Пасля заканчэння ў 2009 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі праходзіў службу на пасадах: першы намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік 1 аддзела 2 кіравання галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
З верасня 2010 года да 15 кастрычніка 2015 года займаў пасаду начальніка кіравання ваеннай адукацыі Узброеных Сіл.
З 15 кастрычніка 2015 года да 15 ліпеня 2021 працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 15 ліпеня 2022 года прызначаны начальнікам гэтай установы.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Машынабудаўнічай акругі № 92. Старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч на сайце Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў (руск.).
- Лепешко Геннадий Владимирович, 1983—1987 гг. (4 батальон 11 рота 4 взвод) на сайте Омского высшего общевойскового командного училища (руск.).
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання