Ігнат Арцёмавіч Місурагін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Арцёмавіч Місурагін
Нараджэнне 5 лютага 1947(1947-02-05) (76 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, інжынер
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Ігнат Арцёмавіч Місурагін (нар. 5 лютага 1947, Віцебск) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр. Кандыдат ваенных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча (тэхнік-механік), ордэна Леніна Чырванасцяжную Ваенную інжынерную акадэмію імя В. У. Куйбышава (афіцэр з вышэйшай ваеннай аператыўна-стратэгічнай адукацыяй), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава (камандная ваенна-інжынерная).

Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, начальніка інжынернай службы брыгады, камандзіра батальёна, палка, начальніка інжынернай службы 39-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка інжынерных войскаў 14-й вардзейскай агульнавайсковай арміі. Быў начальнікам інжынернай службы, намеснікам камандуючага па выхаваўчай рабоце і кадрах 7-й танкавай арміі, начальнікам штаба — намеснікам начальніка ўпраўлення інжынерных войскаў, начальнікам упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь . Удзельнік ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Займаў пасаду начальніка ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» ІІ і ІІІ ступені, чатырнаццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[1].

Зноскі