Віктар Аляксандравіч Лісоўскі
Віктар Аляксандравіч Лісоўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1965 (58 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат ваенных навук[d] (2002) |
Навуковае званне | |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Прыналежнасць | Беларусь |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне |
|
Узнагароды |
Віктар Аляксандравіч Лісоўскі (нар. 17 кастрычніка 1965, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2016—2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 кастрычніка 1965 года ў Баранавічах. Бацька — Аляксандр Аляксандравіч Лісоўскі — родам з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна, маці — Фаіна Рыгораўна Лісоўская — родам з Баранавічаў. Збіраўся паступаць у Армавірскае авіяцыйнае вучылішча, аднак выбраў танкавыя войскі па прыкладзе бацькі[1].
У 1987 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1998 годзе — Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), у 2006 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём). Кандыдат ваенных навук, дацэнт.
З 1987 па 1994 год праходзіў ваенную службу на камандных пасадах у Цэнтральнай групе войскаў і Прыбалтыйскай ваеннай акрузе.
З 1994 па 1995 год працягнуў службу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў на пасадзе намесніка камандзіра батальёна 3-га гвардзейскага танкавага палка па агнявой падрыхтоўцы.
З ліпеня 1998 па ліпень 1999 года — начальнік штаба — намеснік камандзіра 334-га гвардзейскага танкавага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі.
З 2002 па 2007 год займаў пасады старшага выкладчыка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта, дацэнта кафедры ваеннага майстэрства камандна-штабнога факультэта, начальніка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2007 па 2010 год — начальнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
З 2010 года па 6 снежня 2016 года[2] — начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
З 6 снежня 2016 года[2] па 15 ліпеня 2021 года[3] працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
15 ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[4].
3 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады намесніка начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За бездакорную службу» III ступені (2007).
- медаль «За бездакорную службу» II ступені.
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2014)[6].
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)[7];
- ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква, 2015)[8];
- ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (28 чэрвеня 2021)[9];
Зноскі
- ↑ Віктар ЛІСОЎСКІ: «Як бы ні склаліся абставіны, я ўсё роўна стаў бы ваенным». // Настаўніцкая газета, 18 лютага 2012. (бел.)
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2016 года № 442 «О назначении на должность»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 июля 2021 года № 269 «О В. А. Лисовском»
- ↑ Лукашэнка назначыў новых намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ і начальніка Ваеннай акадэміі
- ↑ Лукашенко освободил Лисовского от должности замначальника Объединенного штаба ОДКБ
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2014 года № 575 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Генерал-маёр Віктар Лісоўскі ўдастоены ўзнагароды ад Кіраўніка дзяржавы. // Белтэлерадыёкампанія, 8 кастрычніка 2015. (бел.)
- ↑ В день памяти великомученицы Екатерины Патриарший Экзарх совершил литургию в соборном Петро-Павловском храме города Минска. // Официальный портал Белорусской Православной Церкви, 7 декабря 2015. (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Аляксандравіч Лісоўскі(недаступная спасылка) на ваенным інфармацыйным партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (бел.).
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Ульянаўскага вышэйшага танкавага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Кандыдаты ваенных навук
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Заслужаныя спецыялісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Начальнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Генерал-маёры (Беларусь)