Генадзь Барысавіч Шведзік
Генадзь Барысавіч Шведзік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1942 (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | ідыш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генадзь Барысавіч Шведзік (4 сакавіка 1914, Бабруйск — 11 кастрычніка 1942) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і служачых. Працаваў на новабудоўлях Бірабіджана. У 1929 годзе прыехаў у Мінск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Адначасова працаваў у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзела ў газеце «Піянер Беларусі». У 1938—1940 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску, пасля — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры АН БССР.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў 11 кастрычніка 1942 года пад Бранскам.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 годзе. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 годзе ў перакладзе на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка», у 1989 годзе — кніга вершаў і лістоў «Матчына сляза».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Генадзь Барысавіч Шведзік // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Паэты на ідыш