Генрых Альдэгрэвер
Генрых Альдэгрэвер | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, ювелір, гравёр, рысавальнік, дызайнер, ілюстратар, мастак-гравёр |
Дата нараджэння | 1502[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1555 ці 1561 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Генрых Альдэгрэвер або Альдэграф, таксама Альберт Вестфальскі (ням.: Heinrich Aldegrever; 1502—1562) — нямецкі жывапісец і гравёр XVI стагоддзя, вучань школы Альбрэхта Дзюрэра.
Генрых Альдэгрэвер нарадзіўся ў 1502 годзе ў Падэрборне, у сям’і Германа Трыпенмекера, празванага Альдэгрэверам, які ў 1527 годзе ўзяў сабе гэтае імя. Генрых Альдэгрэвер пачаў падпісваць свае працы манаграмай «AG» аналагічна напісанню манаграмы А. Дзюрэра, замяніўшы літару D на G. Таму даследчыкі мяркуюць блізкае знаёмства Дзюрэра і Альдэгрэвера.
З прычыны ўдзелу ў рэфармацыйных рухах таго часу змушаны пакінуць радзіму, пасяліўся ў квітнеючым тады горадзе Зоэсте (цяпер Зост) у Паўночным Рэйне — Вестфаліі.
Там жа ў Зосце Генрых Альдэгрэвер і памёр у 1562 годзе.
Карціны яго вельмі рэдкія, стыль іх сухі і строгі, але поўны выразнасці і рэзкай характарыстыкі — знаходзяцца ў галерэях Вены, Мюнхена і Берліна, большай часткай пісаны з яго гравюр, якіх ён пакінуў больш за трыста, пераважна ў тэхніцы разца.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Heinrich Aldegrever // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118501755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.