Генрых Шутц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых Шутц
Heinrich Schutz
Schutz.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1585(1585-10-08)
Месца нараджэння Кёстрыц
Дата смерці 6 лістапада 1672(1672-11-06) (87 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, арганіст, капельмайстар
Інструменты арган[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Генрых Шутц (Heinrich Schütz; 14 кастрычніка 1585, Кёстрыц, Германія6 лістапада 1672) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.

Найбольш вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

Тытульная старонка «Псалмоў Давіда» Шутца

Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымлівае некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шутца.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сазановіч Н. Шутц // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.