Генрых Юр’евіч Грыгоніс
Генрых Грыгоніс | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Генрых Юр’евіч Грыгоніс |
Дата нараджэння | 20 мая 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1955 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя СССР |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1909—1955 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 7651748 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Юр’евіч Грыгоніс (20 мая 1889, в. Пабяржы, Віленскі павет, цяпер Вільнюскі раён, Літва — 4 лістапада 1955) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1941)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1908—1915 гадах працаваў у антрэпрызах на Далёкім Усходзе, у 1917—1919 гадах у тэатрах Петраграда. У 1919 годзе ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я. Купалы). З 1920 года ў БДТ-1.
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці; яму былі уласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драматычная афарбоўка роляў. Створаныя ім народныя характары адметныя сакавітым гумарам, нацыянальным каларытам: Даліла («На Купалле» М. Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е. Міровіча), Мікола («Салавей» З. Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод іншых значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У. Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 171.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Григонис Генрих Юрьевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 171. — 737 с. — 50 000 экз.
- Генрых Юр’евіч Грыгоніс // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 315—316.
- Грыгоніс Генрых Юр’евіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 252—253. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых Юр’евіч Грыгоніс
- Грыгоніс Генрых Юр’евіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Генрих Григонис // kino-teatr.ru (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя