Георгій Барысавіч Талстарожаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Барысавіч Талстарожаў
руск.: Георгий Борисович Толсторожев
Дата нараджэння 28 лістапада 1945(1945-11-28)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка, оптыка і спектраскапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1985)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола

Георгій Барысавіч Талстаро́жаў[2] (руск.: Георгий Борисович Толсторожев; 28 лістапада 1945) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Ліскі Варонежскай вобласці Расіі. У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1967—1992 гадах працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1992 года Г. Б. Талстарожаў працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар і сааўтар навуковых прац у галіне оптыкі і сперктаскапіі, па люмінесцэнцыі складаных малекул у газавай фазе, рэлаксацыйных працэсах у біялагічных малекулах, даследаванні механізмаў дысацыяцыі адзінарных сувязей у малекулах дысульфідаў. Адзін са стваральнікаў фемтасекунднага лазернага спектрометра. Аўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаванага:

  • Сенсибилизованная антистоксова аннигиляционная люминесценция многоатомных молекул в газовой фазе / Н. А. Борисевич, Г. Б. Толсторожев, А. А. Котов // Доклады АН СССР, 203:3 (1972);
  • Безызлучательные переходы в изолированных молекулах / Ордена Труд. Красного Знамени Ин-т физики АН БССР. — Минск : Б. и., 1971. — 43 с. : ил. ; 20 см;
  • ИК-спектроскопические признаки злокачественных новообразований щитовидной железы / Толсторожев, Г. Б. Скорняков, И. В. Бутра, В. А. // Журнал прикладной спектроскопии. 2012. — Т. 79, № 1. — С. 155—159;
  • Инфракрасная спектроскопия водородных связей в производных бензойной кислоты / Толсторожев Г. Б., Бельков М. В., Скорняков И. В., Базыль О. К., Артюхов В. Я., Майер Г. В., Шадыро О. И., Кузовков П. В., Бринкевич С. Д., Самович С. Н. // Журнал прикладной спектроскопии — 2014. — Т. 81. — С. 111—119;
  • Спектральное проявление и диагностика биологической активности гидроксилсодержащих ароматических соединений / Г. Б. Толсторожев, Г. В. Майер, М. В. Бельков. // Известия ВУЗов / Министерство образования Российской Федерации, Томский государственный университет. — Томск : СФТИ, 2014. — С. 72—78.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола 1978 года — за цыкл прац па спектраскапічным даследаванні фізічных з’яў і рэлаксацыйных працэсаў у крышталях і малекулах.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]