Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Дата нараджэння

21 верасня 1923(1923-09-21)

Месца нараджэння

пас. Лучны Мост, Бярэзінскі раён Мінскай вобласці

Дата смерці

25 кастрычніка 2015(2015-10-25) (92 гады)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Грамадзянства

Сцяг СССРСССР
Сцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасці

фізік

Навуковая сфера

Фізіка

Месца працы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут фізікі АН Беларусі, ФІАН

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навук

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Вядомыя вучні

В. А. Талкачоў
А. П. Вайтовіч[1]
В. У. Грузінскі

Вядомы як

Прэзідэнт АН БССР (1969-87)

Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Дружбы
Ордэн Францыска Скарыны
Дзяржаўная прэмія СССР Ленінская прэмія

Мікала́й Алякса́ндравіч Барысе́віч (21 верасня 1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці — 25 кастрычніка 2015) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969), Акадэміі навук СССР (1981), шэрагу замежных акадэмій. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны скончыў Сялібскую сярэднюю школу[3]. У вайну займаўся падпольнай працай, а затым пайшоў у партызанскі атрад. Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй быў салдатам-артылерыстам. Дайшоў да Берліна.

У 1950 годзе скончыў фізічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна[2]. Затым скончыў аспірантуру Дзяржаўнага аптычнага інстытута імя С. І. Вавілава (Ленінград). Пасля абароны дысертацыі вярнуўся ў Мінск і прыняў удзел у стварэнні Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР[3].

У 19541963 — дацэнт БДУ[2].

У 19551969 гг. намеснік дырэктара, з 1957 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі, з 1992 г. Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі[2]. З 2007 г. — загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, з 2012 — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 22 студзеня 1969 г. віцэ-прэзідэнт, з 14 мая таго ж года прэзідэнт Акадэміі навук БССР (да 1987)[2].

У 19691987 гг. галоўны рэдактар часопіса «Доклады Академии наук БССР»[2].

У 19711987 гг. старшыня камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне навукі і тэхнікі[2].

З сакавіка 1987 г. загадчык лабараторыі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук.

З 1992 г. ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі.

З 1994 г. па 2012 галоўны рэдактар «Журнала прикладной спектроскопии».

У 19691989 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[2].

Памёр 25 кастрычніка 2015 года [4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннямі па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы, інфрачырвонай тэхніцы.

Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах, увёў новыя спектраскапічныя характарыстыкі малекул і распрацаваў метады іх вызначэння.

Адкрыў з'яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул, зарэгістраваную як навуковае адкрыццё.

Выявіў тэрмічна актываваную і ініцыяваную лазерным выпраменьваннем запаволеную флюарасцэнцыю, люмінесцэнцыю пры электрычным узбуджэнні, палярызацыю люмінесцэнцыі і вымушанага выпраменьвання, а таксама генерацыю выпраменьвання складана-малекулярных пароў.

Былі прапанаваны квантавыя генератары з селектыўнымі стратамі, лазеры на складаных малекулах у газавай фазе — лазер на парах арганічных злучэнняў[2].

З дапамогаю піка- і фемтасекундавых лазерных імпульсаў даследаваў звышхуткія рэлаксацыйныя працэсы і структурныя перабудовы ў арганічных малекулах; пры ахаладжэнні малекул у звышгукавых струменях атрымаў тонкаструктурныя спектры вольных малекул і комплексаў.

Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967).

Герой Сацыялістычнай працы (1978), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за даследаванні рассеянне выпраменьвання дысперснымі сістэмамі і стварэнне новае класы аптычных фільтраў для шырокай вобласці інфрачырвонага спектру[2]. Ленінская прэмія 1980 года за стварэнне новага навуковага напрамку — спектраскапія вольных складаных малекул. Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998 года за нізку прац «Дынаміка аварачальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавым асяроддзі».

Замежны член Чэхаславацкай акадэміі навук (1977), Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1981), член Расійскай акадэміі навук (1991), сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1991), ганаровы доктар прыродазнаўчых навук Енскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера (1983).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971, 1975, 1978, 1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Айчыннай вайны I (1945) і II (1985) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1944, 1945), Дружбы (2001), Францыска Скарыны (2003), медалямі. Медаль Мікалая Каперніка Польскай АН (1973), залаты медаль «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» Чэхаславацкай АН (1983), залаты медаль Славацкай АН «За выключныя заслугі перад навукай» (1983).

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В. А. Капцюга (2001).

Ганаровы грамадзянін Мінска.

Зноскі

  1. Вайтовіч, Аляксандр Пра газавыя лазеры. Блёг Аляксандра Вайтовіча ў LiveJournal (13 студзеня 2007). Праверана 24 верасня 2010.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Борисевич Николай Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  3. 3,0 3,1 Мікалай Аляксандравіч Барысевіч. Неафіцыйная старонка гораду Беразіно. Праверана 24 верасня 2010.
  4. Памёр былы старшыня Акадэміі навук Мікалай Барысевіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
7-ы прэзідэнт АН БССР

Васіль Купрэвіч

8-ы прэзідэнт АН БССР
май 1969сакавік 1987
Пераемнік:
9-ы прэзідэнт АН БССР

Уладзімір Платонаў