Георг Аўгуст Гольдфус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георг Аўгуст Гольдфус
ням.: Georg August Goldfuß
Georg August Goldfuss.JPG
Дата нараджэння

18 красавіка 1782(1782-04-18)

Месца нараджэння

Турнау

Дата смерці

2 кастрычніка 1848(1848-10-02) (66 гадоў)

Месца смерці

Попельсдорф

Месца пахавання

Попельсдорфскія могілкі[d]

Грамадзянства

Свяшчэнная Рымская імперыя, Рэйнскі саюз, Германскі саюз

Род дзейнасці

біёлаг, геолаг, палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, батанік

Навуковая сфера

Заалогія

Месца працы

Бонскі ўніверсітэт

Альма-матар

Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга

Вядомыя вучні

Генрых Эрнст Бейрих

Вядомы як

заолаг, палеантолаг

Commons-logo.svg Георг Аўгуст Гольдфус на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Goldfuss».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Goldfuss».

Goldfuss на Віківідах
Старонка на Віківідах
Georg August Goldfuss на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Георг Аўгуст Гольдфус (ням.: Georg August Goldfuß; 18 красавіка 1782, Турнау, — 2 кастрычніка 1848, Попельсдорф (цяпер у межах Бона)) — нямецкі палеантолаг і заолаг.

Вучыўся ў медыка-хірургічным калегіуме ў Берліне, потым перайшоў у Эрлангенскі ўніверсітэт, які ў 1804 годзе скончыў з прысваеннем навуковай ступені дактары філасофіі.

Пасля гэтага ездзіў у Паўднёвую Афрыку. З 1806 года зноў у Эрлангене, з 1811 года дацэнт заалогіі ў мясцовым універсітэце. У 1818 годзе атрымаў званне прафесара заалогіі. Пазней быў зацверджаны на пасадзе прафесара заалогіі і мінералогіі Бонскага ўніверсітэта. У 1839-40 гадах рэктар гэтага ўніверсітэта.

З 1806 года актыўна вывучае выкапнёвых жывёл на тэрыторыі Германіі.

З удзелам нямецкага палеантолага графа Георга фон Мюнстэра ён выдаў важную працу «Petrefacta germaniae» (1826—1844), у якую спачатку меркавалася даць ілюстрацыі ўсіх акамянеласце беспазваночных жывёл Германіі, але праца выйшла незавершанай, у яе ўвайшлі толькі малюнкі губак, каралаў, ігласкурых і часткі малюскаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Georg Uschmann. Goldfuß, August. В: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 6. Duncker & Humblot, Berlin 1964. — S. 605. (ням.)
  • Wolfhart Langer. Georg August Goldfuß — Ein biographischer Beitrag в: Bonner Geschichtsblätter, Band 23/1969. — S. 229—243.