Георг V (кароль Гановера)
Георг V Гановерскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Georg V. | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрнст Аўгуст I | ||||||
Пераемнік | ліквідацыя дзяржавы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 мая 1819[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 чэрвеня 1878[1][2][…] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гановерская дынастыя | ||||||
Бацька | Эрнст Аўгуст I | ||||||
Маці | Фрыдэрыка Мекленбург-Стрэліцкая[d] | ||||||
Жонка | Marie of Saxe-Altenburg[d][4] | ||||||
Дзеці | Prince Ernest Augustus, 3rd Duke of Cumberland and Teviotdale[d], Princess Friederike, Baroness of Pawel-Rammingen[d] і Princess Marie of Hanover[d][5] | ||||||
Дзейнасць | палітык, кампазітар | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Георг V (ням.: Georg V.; 27 мая 1819, Берлін — 12 чэрвеня 1878, Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).
Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).
Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (1818—1907). Дзеці:
- Эрнст Аўгуст II (1845—1923), прынц Гановерскі і герцаг Камберлендскі
- Фрыдэрыка (1848—1926),
- Марыя (1849—1904).
Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.
Зноскі
- ↑ а б George V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Georg V van Hannover // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Georg V König von Hannover // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Георг V // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Біяграфія (англ.)
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1819 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1878 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Англіі
- Гановерская дынастыя
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Асобы
- Каралі гановерскія
- Сляпыя
- Зрынутыя манархі
- Прынцы Вялікабрытаніі