Герб Бабруйска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасны герб Бабруйска

Герб горада Бабруйска ўяўляе сабой выяву на срэбным полі французскага шчыта вертыкальнай карабельнай шчоглы з двума складзенымі накрыж дрэвамі натуральнага колеру. Сімволіка герба шчыльна звязана з будаўніцтвам у XVIII стагоддзі флоту на Чорным і Балтыйскім морах, для чаго патрабавалася шмат шчоглавага лесу. Герб быў прыняты 22 студзеня 1796 года і напачатку змяшчаў у верхняй частцы выяву двухгаловага арла Расійскае імперыі. Сучасны герб зацверджаны разам са сцягам горада 3 студзеня 2005 года.