Герб Чэрыкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Чэрыкава
Дэталі
Зацверджаны 17 ліпеня 2002
Заснаванне 17 ліпеня 2002

Герб Чэрыкава — геральдычны сімвал Чэрыкава, нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам у 1641: «у блакітным полі сярэбраны мур з трыма вежамі; у цэнтральнай — брама са збройным рыцарам з дзідай у руцэ»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 24 жніўня 2006[2], адначасна зрабіўся гербам Чэрыкаўскага раёна. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 92.

Афіцыйнае апісанне:

У блакітным полі барочнага шчыта на зялёным ускрайку сярэбраная фартыфікацыя з трыма вежамі, сярэдняя з якіх вышэйшая за бакавыя; у цэнтры сярэдняй вежы — чырвоная брама з сярэбраным рыцарам, узброеным дзідай у правай руцэ.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Указ президента Республики Беларусь от 24 августа 2006 г. № 526 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Могилевской области».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]