Перайсці да зместу

Герб Краснаполля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Краснаполля
Дэталі
Зацверджаны 2005
Шчыт
Іспанскі
Заснаванне 3 студзеня 2005

Герб Краснаполля — герб гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1.

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, які перасечаны «ў пояс» у суадносінах ніжняй і верхняй часткі 1:5. Верхняя частка шчыта скошана полымяпадобны падзелам: левая – зялёнага колеру з выявай залатога гарлача, правая – залатога колеру. Ніжняя частка шчыта – чырвонага колеру.