Герб Горак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Горак

Герб Горак — геральдычны сімвал Горак, праект якога з'явіўся 27 жніўня 1867: «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па адным зялёным коласе»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1862 годзе Б. Кёне распрацаваў праект герба Горак па новых правілах гарадскіх гербаў, якія былі прыняты ў 1857 годзе. Але гэты праект не быў зацверджаны. У 1867 годзе Б. Кёне распрацаваў яшчэ адзін праект герба, які быў зацверджаны 27 жніўня 1867 года. І ў Палажэнні аб гербе горада ад 27 жніўня 1867 г. гаварылася:

…изобразить в сём гербе, как главную эмблему города Горки, три горы, средняя выше других, а чтобы указать на занятие земледелием жителей города — вырастающие из гор колосья, в вольной части щита поместить герб Могилёвской губернии. Щит украсить башней с тремя зубцами.

На працягу часу герб горада панёс некаторыя змяненні: знікла башня з зубцамі і герб Магілёўскай губерні. Выглядаў так: у залатым полі тры чорныя горкі, а з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 мая 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №63.

Афіцыйнае апісанне:

У залатым полі французскага шчыта тры чорныя горкі, з якіх вырастае па зялёным коласе.

Марка

21 жніўня 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарот паштовую марку «Герб Горак» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»[3].

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение Горецкого райисполкома от 29 мая 2001 г. №6/5.
  3. Гербы гарадоў Беларусі. Герб Горак

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]