Герб Ганцавічаў
| Герб Ганцавічаў | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
Шчыт |
Варажскі шчыт |
Герб Ганцавічаў — герб горада Ганцавічаў Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1998 г. № 34.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі варажскага шчыта два срэбныя жураўлі, у правай верхняй частцы поля залатая пяціканцовая зорка, пад якой паўмесяц рагамі дагары таго ж металу.
Дамінуючымі фігурамі на гербе Ганцавічаў з’яўляюцца выявы накіраваных увысь жураўлёў. У блакітным полі шчыта такое размяшчэнне птушак выглядае вельмі спакойна і ўрачыста. Як падкрэсліваецца ў Палажэнні аб гербе, зацверджаным рашэннем раённага выканаўчага камітэта, срэбныя жураўлі на гербе з’яўляюцца сімвалам прыроды Палескага краю, імкнення ў будучыню, міралюбівасці і шчасця.
Аўтар герба Ганцавічаў — галоўны архітэктар раёна В. Р. Пракурат. Герб зацверджаны рашэннем Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта 27 студзеня 1998 г. № 74 і рашэннем раённага савета дэпутатаў 30 студзеня 1998 г. № 52[1].
Зноскі
- ↑ Герб Ганцавічаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2022. Праверана 5 красавіка 2020.