Герб Ружанаў
Герб Ружанаў | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Ружаны |
Шчыт |
барочны шчыт |
Герб Ружа́наў — афіцыйны геральдычны сімвал Ружанаў. Гісторыка-геральдычная каштоўнасць Беларусі. Уваходзіць у Гербавы матрыкул Беларусі пад № 23.
Афіцыйнае апісанне:
У сярэбраным полі барочнага шчыта ў вянку з руж Святы Казімір з крыжом і лілеяй у руках.
Арыгінальны тэкст (руск.)В серебряном поле барочного щита в венке из роз Святой Казимир с крестом и лилией в руках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 20 чэрвеня 1637: «у сярэбраным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры якога постаць святога Казіміра з крыжам і лілеяй у руках»[1]. Першапачаткова герб меў і іншыя дэталі: выяву рыцарскага шлема (сімвал мужнасці Сапегаў) і каралеўскай кароны (сімвала годнасці адзінага манаршага дому Кароны і Вялікага Княства Літоўскага)[2].
Герб Ружанаў у цяперашняй форме быў рэканструяваны А. К. Цітовым. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 ліпеня 1998[3]. У гербавы матрыкул краіны герб быў унесены 24 верасня 1998 года пад № 23.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Борис Павловский. «Триединый Сапега» // Вечерний Брест. — 20 красавіка 2012. — № 32 (1874). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2016.
- ↑ Решение Ружанского поселкового исполкома от 30 июля 1998 г. № 93.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герб городского посёлка Ружаны // «Геральдика Беларуси» (руск.)