Перайсці да зместу

Герб Лахвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Лахвы
Дэталі
Зацверджаны 2008
Шчыт
варажскі
Заснаванне 2 снежня 2008

Герб Лахвы — герб вёскі Лахвы Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Герб Лахвы ўяўляе сабой варажскі шчыт, які мае вілападобны падзел, у верхнім блакітным полі якога намалявана сярэбраная лілеяпадобная кветка, у правым чырвоным — распушчанае сярэбранае крыло птушкі, злучанае каля асновы з чырвоным ласіным рогам, размешчаным у левым сярэбраным полі.