Герб Драгічына
| Герб Драгічына | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 9 чэрвеня 1998 года |
Шчыт |
варажскі |
| Заснаванне | 9 чэрвеня 1998 |
| Аўтар герба | В. Г. Міхнюк |
Герб Драгічына — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Драгічына, раённага цэнтра ў Брэсцкай вобласці Беларусі. Распрацаваны галоўным архітэктарам раёна В. Г. Міхнюком.
Герб зацверджаны 19 мая 1998 года рашэннем Драгічынскага гарадскога савета № 310[1].
9 чэрвеня 1998 года герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь пад нумарам 15.
Апісанне герба
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі варажскага шчыта, у верхняй частцы размешчаны два сярэбраныя галубы, павернутыя галовамі адзін да аднаго. Пад імі сярэбраны нацягнуты лук са стралой наканечнікам уверх. З абодвух бакоў лука размешчаныя дзве пары сярэбраных жалудоў.
Сімволіка герба
[правіць | правіць зыходнік]- Галубы ўвасабляюць Грамніцы (Стрэчанне), у горадзе некалі існавала царква ў гонар Стрэчання Гасподняга.
- Нацягнуты лук (як элемент гербаў Брэста і Пінска) паказвае на прыналежнасць да Брэсцкай вобласці і гістарычнай Піншчыны.
- Жалуды сімвалізуюць некалі размешчаныя на месцы Драгічына векавыя дубровы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]| Праект герба Драгічына (1868 год) | |
Вядомы незацверджаны праект герба Драгічына, калі горад уваходзіў у Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Праект герба быў састаўлены ў другой палове XIX стагоддзя (1868) і меў наступны выгляд: у сярэбраным полі лазурковы хвалісты пояс, які суправаджаецца зверху і знізу барвовымі шарамі. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне Драгічынскага гарадскога савета № 310 ад 19 мая 1998 года аб зацвярджэнні герба.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рассадзін С. Я., Міхальчанка А. М. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі.. — Мн.: Беларусь, 2005. — 128 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сімволіка г. Драгічына Архівавана 21 студзеня 2013. // сайт Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта.
- Герб Драгічына // сайт «Геральдика.by».
- Герб Драгічына // сайт «Геральдикум».
- Герб горада Драгічына.