Перайсці да зместу

Герб Лунінца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Лунінца
Дэталі
Зацверджаны 28 верасня 1998 года
Шчыт
Варажскі шчыт

Герб Лунінца — адзін з сімвалаў Лунінца разам са сцягам. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 верасня 1998 года № 25.

У блакітным полі варажскага шчыта размешчаны «ў слуп» княжацкая карона, дзве перакрыжаваныя срэбныя стралы і лілеяпадобная кветка таго ж металу. Верхнюю, найбольш ганаровую частку герба займае срэбная карона, якая сімвалізуе прыналежнасць Луліна ў мінулым вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту і яго бліжэйшаму атачэнню.

Цэнтральнай фігурай герба выбраны дзве стралы, пакладзеныя крыжам. Срэбная страла — элемент гістарычнага герба Брэста. На гербе Лунінца стрэлы нясуць падвойную сэнсавую нагрузку: перадаюць адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць і сімвалізуюць досыць буйны чыгуначны вузел.

У ніжняй частцы герба змешчана срэбная кветка, якая ўвасабляе непаўторную своеасаблівасць прыроды гэтага краю.

Герб і палажэнне аб ім было зацверджана рашэннем Лунінецкага раённага савета дэпутатаў ад 25 верасня 1998 г. № 131, флага — 15 чэрвеня 2001 г. № 90. Аўтары герба Т. В. Канапацкая і А. А. Шпунт[1].

Зноскі