Герцагства Святога Савы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герцагства Святога Савы
сербск.: војводство Светог Саве

Герцагства
Flag of None.svg
1435 — 1483


Fictitious Ottoman flag 2.svg
Vukovići.png


Герб
Stefan Vukčić i rat u Zeti 1441.jpg
Сталіца
Мова(ы) старасербская
Рэлігія Сербская праваслаўная царква
Дынастыя Косача

Герцагства Святога Савы (сербск.: војводство Светог Саве, лац.: Ducatus Sancti Sabae) — сярэдневяковае сербскае герцагства, заснаванае Стэфанам Вукшычам Косача ў 1435 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 студзеня 1448 года Стэфан Вукшыч паслаў Фрыдрыху III паведамленне, пад якім падпісаўся «Герцаг Святога Савы, кіраўнік Захум'я і Прымор'і». а таксама запатрабаваў, каб Баснійскі кароль прызнаў гэты тытул.

15 лютага 1448 года Стэфан Вукшыч падпісаў дагавор з Альфонса V, каралём Арагона. Паводле гэтага дагавора Герцагства Святога Савы трапляла ў васальную залежнасць ад Арагона, наўзамен атрымаўшы ваенную дапамогу ў барацьбе супраць Асманскай імперыі, Венецыі і баснійскага караля.

Стэфан Вукшыч памёр у 1466 годзе. Улада над герцагствам перайшла да яго старэйшага сына Уладзіслава Херцагавіча. У 1482 годзе Уладзіслаў быў забіты туркамі на чале з яго малодшым братам, які прыняў іслам, Эрзеклі Ахмед Пашой. У складзе Асманскай імперыі зямлі герцагства былі пераназваны ў Герцагавіну (Зямлі Герцага) і вылучаны ў асобны санджак у складзе Баснійскага пашалыка