Гесіёд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гесіёд
стар.-грэч.: Ἡσίοδος
Скульптура, якая традыцыйна лічылася бюстам Сенекі, зараз ідэнтыфікавана як выява Гесіёда.
Скульптура, якая традыцыйна лічылася бюстам Сенекі, зараз ідэнтыфікавана як выява Гесіёда.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння VIII стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці VII стагоддзе да н.э.
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, рапсод, міфограф
Жанр паэзія
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гесіёд (стар.-грэч.: Ἡσίοδος) — старажытнагрэчаскі паэт (VIII—VII ст. да н.э.). Першы рэальны літаратар у гісторыі антычнай літаратуры[1].

Большую частку жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сялянскі каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сацыяльную няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэтычны прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.

Як і Гамер, Гесіёд асноўваецца на міфалогіі. Менавіта ён выкладае міф пра пяць вякоў гісторыі чалавецтва: залаты, сярэбраны, медны, гераічны і, нарэшце, апошні — жалезны век. У гэты век, на думку Гесіёда, знікаюць усе маральныя нормы, людзі, губляючы сорам і сумленне, ідуць да сваёй пагібелі.

Зноскі

  1. Т. Шамякіна (2008)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гесіёд // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]