Падвішань
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гладун вішнёвы)
Падвішань | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Падві́шань (Clitopilus prunulus), народная назва Гладун — шапкавы грыб сямейства Энталомавыя (Entolomataceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 10 см, пукатая, пазней увагнутая з няроўным хвалістым краем, светла-ружавата-бялёсая, падсохлая — белая. Пласцінкі прырослыя, зыходныя на ножку. Ножка белая, кароткая, унізе звужаная, даўжынёй 2—7 см. Мякаць белая, з пахам мукі. Споры эліпсападобныя, ружаватыя.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у лясах, на палянах, узлесках, садах, часта сярод імхоў. Расце густа, кучкамі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Ядомы грыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 492. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Гапіенка В. С. Падвішань // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.