Глазамічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Глазамічы
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 183 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211332
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212899016
Глазамічы на карце Беларусі ±
Глазамічы (Беларусь)
Глазамічы
Глазамічы (Віцебская вобласць)
Глазамічы

Глазамі́чы[1] (трансліт.: Hlazamičy, руск.: Глазомичи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Глазаміч.

У 1531 г. вядома як цэнтр Глазаміцкай воласці і аднайменнага маёнтка на р. Каспля. Прыватная ўласнасць пана Іллі Бабаеда Глазаміцкага ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1619 г. тут была праваслаўная царква, з Віцебска праз Глазамічы праходзіў гасцінец.

На пачатку XVIII ст. маёнтак і мястэчка ў Віцебскім ваяводстве, уласнасць Казіміра Аляксандра Пацея, які ў 1717 г. заклаў яе за 3 тыс. талераў суддзі Мікалаю Жабе. У 1795 г. у вёсцы пабудавана праваслаўная царква мікалая Цудатворца, у якой шанавалася ікона гэтага святога.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]