Шпуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шпуры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212899091
Шпуры на карце Беларусі ±
Шпуры (Беларусь)
Шпуры
Шпуры (Віцебская вобласць)
Шпуры

Шпуры́[1] (трансліт.: Špury, руск.: Шпуры) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 27 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 33 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка ў Глазамічы ў Суражскім павеце. Маёмасць памешчыка Фёдара Багдановіча. У 1866 годзе ў складзе Віцебскага павета. У пачатку 20 стагоддзя мела 56 дзесяцін зямлі, адносілася да Глазоміцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Шаруты. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну нямецкія акупанты спалілі 22 двары, 5 жыхароў загінулі на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе знаходзілася ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 двароў, 60 жыхароў (1785)
  • 5 двароў, 61 жыхар (1846)
  • 9 двароў, 95 жыхароў (1905)
  • 18 двароў, 110 жыхароў (1926)
  • 32 двары, 92 жыхары (1941)
  • 28 двароў, 92 жыхары (1969)
  • 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2000)
  • 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]