Глеб Анатолевіч Панфілаў
Глеб Анатолевіч Панфілаў | |
---|---|
руск.: Глеб Анатольевич Панфилов | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінасцэнарыст |
Дата нараджэння | 21 мая 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 2023[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Іна Міхайлаўна Чурыкава |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | glebpanfilov.ru (руск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глеб Анатолевіч Панфілаў (руск.: Глеб Анато́льевич Панфи́лов; 21 мая 1934, Магнітагорск, Чалябінская вобласць - 26 жніўня 2023) — савецкі і расійскі рэжысёр, сцэнарыст; народны артыст РСФСР (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. братоў Васільевых (1982). Член КПСС (1961—1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 мая 1934 года ў Магнітагорску ў сям’і Анатоля Пятровіча (1912—1996) і Веры Сцяпанаўны Панфілавых. Бацька працаваў журналістам. Пазней Анатоль Панфілаў выкладаў гісторыю партыі ў Вышэйшым тэатральным вучылішчы імя Б. В. Шчукіна.
Скончыў УПІ (1957, хімічны факультэт).З 1959 года — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Свярдлоўскага гаркама УЛКСМ; па яго ініцыятыве ў Свярдлоўску ўзнікла аматарская кінастудыя, дзе Панфілаў разам з сябрамі зняў фільмы «Нейлонавая куртачка» і «Народная міліцыя» (1958).
У 1961 годзе пачаў працаваць на свярдлоўскім тэлебачанні. У тым жа годзе ўступіў у КПСС. На Свярдлоўскім тэлебачанні зняў фільмы «Уставай у наш шыхт» (1959, дакументальны), «Забіты не на вайне», «Ніна Менаўшчыкова» (кароткаметражныя, 1962) і «Справа Курта Клаўзевіца» (1963, мастацкі тэлефільм).
У 1960—1963 гадах завочна навучаўся на аператарскім факультэце УДІКа, затым перайшоў на вочнае навучанне, на аддзяленне рэжысёраў-пастаноўшчыкаў мастацкага фільма Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (ВКСР).
У 1966 годзе пачаў працаваць на «Ленфільм», дзе зняў свой першы мастацкі фільм «У агні броду няма» (1967), які некананічна адлюстроўваў Грамадзянскую вайну. Фільмам «У агні броду няма» Г. А. Панфілаў абараніў дыплом на ВКСР. У 1969 годзе «У агні броду няма» атрымаў галоўны прыз МКФ у Лакарна (Швейцарыя) — «Залаты леапард».
У 1970 годзе зняў фільм «Пачатак». Падчас здымак фільма Панфілаў ажаніўся з актрысай Інай Чурыкавай.
Наступны фільм «Прашу слова» (1975) быў удастоены ўзнагароды Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах (1976) і прыза Міжнароднага кінафестывалю ў Барселоне (1977).
У 1977 годзе Панфілаў перайшоў на кінастудыю «Масфільм» і стаў кіраўніком рэжысёрскіх майстэрняў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў.
На «Масфільме» Панфілаў зняў фільм «Тэма» (1979), які, у сувязі з закранутай у ім праблемай эміграцыі, праляжаў на паліцы да чэрвеня 1986 года. Выйшаўшы ў міжнародны пракат, фільм атрымаў галоўны прыз Берлінскага МКФ — «Залаты мядзведзь» (1987).
У 1981 годзе экранізаваў п’есу А. В. Вампілава «Мінулым летам у Чулімску», даўшы фільму першапачатковую аўтарскую назву — «Валянціна».
У 1983 годзе паставіў фільм «Васа» паводле п’есы М. Горкага «Васа Жалязнова», за які атрымаў Залаты прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве (1983).
У 1986 годзе дэбютаваў як тэатральны рэжысёр у тэатры «Ленком» пастаноўкай «Гамлета», у якой ігралі вядучыя акцёры тэатра: Алег Янкоўскі (Гамлет), Іна Чурыкава (Гертруда), Аляксандра Захарава (Афелія).
У 1990 годзе зняў фільм «Маці» паводле твораў М. Горкага. У тым жа годзе рэжысёр быў узнагароджаны Канскім прызам за мастацкі ўклад у кінематограф.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ https://rg.ru/2023/08/30/reg-cfo/v-moskve-proshchaiutsia-s-rezhisserom-glebom-panfilovym.html
- Асобы
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Магнітагорску
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі ВКСР
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Выпускнікі УДІКа
- Члены КПСС
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
- Лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі