Алег Іванавіч Янкоўскі
Алег Янкоўскі | |
---|---|
руск.: Олег Иванович Янковский | |
Імя пры нараджэнні | Алег Іванавіч Янкоўскі |
Дата нараджэння | 23 лютага 1944[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 2009[1][2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Жонка | Людміла Аляксандраўна Зорына[d] |
Дзеці | Філіп Алегавіч Янкоўскі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1965—2009 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0946160 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944, Джэзказган, Казахская ССР, СССР — 20 мая 2009, Масква, Расія) — выдатны савецкі, расійскі акцёр тэатру і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1991).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай Сусветнай вайны. У 30-я быў арыштаваны на Украіне, пасля выпушчаны, потым у 1937 ізноў на нейкі час арыштаваны. На вайну не патрапіў па стане здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе і нарадзіўся Алег.
Пасля вайны ў 1951 годзе сям’я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька і памёр. Старэйшы брат Алега — Расцілаў у 1957 пераехаў у Мінск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расціслаў працаваў акцёрам і граў у мясцовым драмтэатры. У Мінску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу праз нейкі час Алег з’ехаў зноў у Саратаў. Скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (1965). 3 1966 працаваў у Саратаўскім драматычным тэатры, з 1973 у Маскоўскім тэатры «Ленком».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэнічнае абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э. Скрыба), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) і інш. 3 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына...» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982), «Палёты ў сне і наяве», «Насталыія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995), «Любоўнік» (2002), «Цар» (2008) і інш.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія СССР 1987. Дзяржаўная прэміі Расіі 1989, 1996. Прэмія «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю 2002.
Зноскі
- ↑ а б Oleg Yankovsky // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б Кругасвет — 2000.
- ↑ Шипунов В. Гиппократ медного края // Индустриальная Караганда — 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119119358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алег Іванавіч Янкоўскі
- «Янкоўскі, якім ён быў» Архівавана 27 мая 2009., Наша Ніва
- Сайт пра Алега Янкоўскага Архівавана 27 сакавіка 2013.
- Алег Янкоўскі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Расіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
- Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Акцёры і актрысы «Ленкама»
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»