Год спакойнага сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Год спакойнага сонцаM:
польск.: Rok spokojnego słońca
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d][1][2], рамантычны фільм[2][3] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Тор[d]
Працягласць 106 хв. і 107 хв.
Краіна
Мова англійская і нямецкая
Год верасень 1984
IMDb ID 0088009
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Год спакойнага сонца» (польск.: Rok spokojnego słońca) — мастацкі фільм 1984 года рэжысёра Кшыштафа Занусі[9].

Прэм’ера карціны адбылася ў верасні 1984 года[10] ў межах конкурснай праграмы 41-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва[11].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі фільма адбываюцца неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. Маладая дзяўчына Эмілія жыве разам з хворай маці. Аднойчы яна знаёміцца з афіцэрам Норманам, які прыехаў у Польшчу расследаваць злачынствы, учыненыя ў гады вайны. Паміж Эміліяй і Норманам завязваюцца рамантычныя адносіны, і Норман прапануе Эміліі пакінуць краіну. Гэта можна зрабіць толькі таемна, за грошы і маючы знаёмства з правадніком цягніка. Праз Нормана гэта можна ажыццявіць. Але Эмілія, як праўдзівая каталічка, вырашае ахвяраваць сабой і сваім шчасцем, таму што не можа пакінуць маці, а таксама сяброўку, вымушаную займацца прастытуцыяй. Хворая маці бачыць, што з-за яе дачка не можа з’ехаць да каханага чалавека і жыць з ім у камфорце і дастатку — і вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але Эмілія ўсё адно застаецца ў Польшчы, і толькі ў старасці, у доме састарэлых да яе прыходзіць вестачка ад Нормана.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[11].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.allmovie.com/movie/eine-liebe-in-deutschland-v30343
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0088009/ Праверана 27 красавіка 2016.
  3. а б http://www.filmaffinity.com/en/film408609.html Праверана 27 красавіка 2016.
  4. а б в г http://stopklatka.pl/film/rok-spokojnego-slonca Праверана 27 красавіка 2016.
  5. https://www.fandor.com/films/a_year_of_the_quiet_sun
  6. http://www.cinematographers.nl/PaginasDoPh/idziak.htm
  7. http://www.filmaffinity.com/es/film408609.html
  8. а б в https://www.imdb.com/title/tt0088009/
  9. Rok spokojnego slonca (1984) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 мая 2023.
  10. Rok spokojnego slonca — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 мая 2023.
  11. а б Rok spokojnego slonca — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 мая 2023.
  12. Roger Ebert.. A Year of the Quiet Sun (англ.). Сайт Роджэра Эберта (6 ліпеня 2003). Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]