Войцех Кіляр
Войцех Кіляр (польск.: Wojciech Kilar; 17 ліпеня 1932, Львоў — 29 снежня 2013, Катавіцы) — польскі кампазітар, аўтар музыкі да мноства кінафільмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Войцех Кіляр нарадзіўся 17 ліпеня 1932 года ў Львове, Польшча (цяпер Украіна).
Вучыўся музыцы ў Львове, Кракаве і Катавіцах; атрымаў дыплом у 1955 годзе. Пасля пераезду ў 1959 годзе ў Францыю вучыўся ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Надзі Буланжэ. Кіляр меў поспех як у якасці класічнага музыканта, так і ў якасці аўтара музыкі для кіно, на яго ліку музычнае аздабленне больш чым 130 кінафільмаў. Да яго паслуг як кінакампазітара звярталіся многія польскія класікі кіно — Занусі, Кеслёўскі, Вайда, Куц, Гофман і іншыя. Першым амерыканскім фільмам кампазітара стала праца Фрэнсіса Форда Копалы «Дракула», якая дэманструе сапраўдную кампазітарскую моц Кіляра з трагічнымі тэмамі, пададзенымі з мінімальнай разнастайнасцю акордаў. Нягледзячы на запатрабаванасць у польскім і амерыканскім кіно, Кіляр на працягу ўсяго жыцця працягваў пісаць класічную музыку.
Кампазітар памёр 29 снежня 2013 года ў Катавіцах (Польшча).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Kilar-Wojciech;3922181.html
- 1 2 Wojciech Kilar // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Wojciech Kilar // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ list of students of Frédéric Chopin
- ↑ http://docplayer.pl/34593173-Wojciech-kilar-17-lipca-1932-wojciech-kilar-jan-franciszek-kilar-neonilla-kilar-krzywiecka.html
- ↑ https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Wojciech_Kilar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Войцех Кіляр на сайце «Internet Movie Database»
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Катавіцах
- Пахаваныя ў Сілезскім ваяводстве
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Саюза польскіх кампазітараў
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую музыку
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кінакампазітары Польшчы
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары XXI стагоддзя