Тры колеры: Сіні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тры колеры: СініM:
фр.: Trois couleurs: Bleu
польск.: Trzy kolory: Niebieski
Постар фільма
Жанр фільм-драма[d][3][4][5] і артхаус
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Eurimages[d], France 3[d] і Canal+
Працягласць 100 ± 1 хв.
Зборы $1,33 млн. (ЗША)[1]
Краіна
Мова французская мова і польская
Год 1993 і 4 лістапада 1993[2]
IMDb tt0108394

«Тры ко́леры: Сі́ні» (фр.: Trois couleurs: Bleu) — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра[9][10].

«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, а менавіта эмацыйная свабода, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні[11].

Прэм’ера фільма адбылася 3 верасня 1993 года ў межах Міжнароднага кінафестывалю ў Тэлурыдзе[12]. 5 верасня «Сіні» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы юбілейнага 50-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе быў адзначаны ажно сямю ўзнагародамі, у тым ліку галоўнай узнагародай кінафествалю — «Залатым ільвом»[13]. Апроч таго фільм быў удастоены трох прэмій «Сезар», трох намінацый на «Залаты глобус», намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм і шматлікіх іншых узнагарод .

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Жулі (Жульет Бінош) прачынаецца ў лякарні. Урач са спачуваннем паведамляе ёй, што і яе муж Патрыс, і яе дачка Анна загінулі ў аварыі. Даведаўшыся, што засталася адна, Жулі вырашае скончыць жыццё самагубствам, аднак, ужо набраўшы поўны рот таблетак, адмаўляецца ад сваёй задумы. Неўзабаве сябар Патрыса Аліўе (Бенуа Рэгент) прыносіць Жулі мініяцюрны тэлевізар, каб тая магла сачыць за пахаваннем з лякарні. Муж Жулі, Патрыс дэ Курсі, быў вядомым кампазітарам, яго пахаванне асвятляюць СМІ, прысутнічае мноства публічных асоб, якія ўзносяць яму хвалу. На гробіку дачкі значацца даты: «26 красавіка 1985 — 7 верасня 1992».

Пасля выпіскі з лякарні да Жулі наведваецца журналістка (Элен Венсан). Яна цікавіцца лёсам апошняга твору Патрыса — «Канцэрту на аб’яднанне Еўропы», а таксама пытаецца, ці праўда, што Жулі сама пісала творы свайго мужа. Аднак Жулі адмаўляецца размаўляць. Яна вырашае парваць усе сувязі з мінулым жыццём, забыцца на яго любымі сродкамі, бо ўспаміны прычыняюць ёй невыносны боль. Яна пазбаўляецца ад іх з мужам маёмасці, выстаўляе на продаж іх асабняк, знішчае ноты з незавершаным канцэртам. У змаганні з накатваючымі хвалямі болю Жулі не грэбуе нічым: яна спрабуе заглушыць свой боль, моцна абдзіраючы руку аб каменную сцяну; калі знаходзіць у сваёй торбе ледзянец дачкі — у роспачы згрызае яго. У празе знішчыць мінулае яна «здраджвае мужу», праводзячы сваю апошнюю ноч у асабняку з сябрам Патрыса Аліўе, які заўжды быў закаханы ў яе. Раніцай Жулі развітваецца з ім і сыходзіць, не пакінуўшы адраса. Яна вяртае сабе дзявочае прозвішча — Віньён, і атабарваецца ў парыжскай кватэры на вуліцы Муфтар. Са свайго мінулага жыцця яна захоўвае толькі жырандолю з сінімі шкельцамі, якая вісела ў пакоі яе дачушкі.

Цяпер жыццё Жулі, пазбаўленае прывязаннасцяў, рухаецца ціха і аднастайна: яна абжывае сваю кватэру, ходзіць у кавярню на каву з марожаным, плавае ў басейне. Яна адмяжоўваецца ад успамінаў пра мінулае, пазбягае блізкіх зносін з людзьмі ды імкнецца ўвогуле не ўмешвацца ў жыцці іншых. Аднак гэта аказваецца не так проста. Аднаго разу, седзячы ў кавярні, яна чуе як вулічны флейтыст іграе мелодыю, што нагадвае ёй музыку мужа. Іншым разам да яе звяртаюцца суседзі з просьбай падпісаць паперу, каб выселіць з дома прастытутку Люсіль (Шарлот Веры), але Жулі адмаўляецца. Даведаўшыся пра гэта, ужо Люсіль прыходзіць выказаць удзячнасць, і насуперак волі Жулі між імі завязваецца сяброўства.

Жулі даведваецца, што яе расшуквае хлопец, які быў сведкам аварыі. Пры сустрэчы, малады чалавек аддае ёй нацельны крыжык, што ён знайшоў ля машыны, і расказвае пра апошнія словы Патрыса. Жулі ўзяць крыжык адмаўляецца. Неўзабаве яе знаходзіць Аліўе, які вось ужо некалькі месяцаў беспаспяхова шукаў яе. Аліўе вельмі моцна яе кахае, але Жулі адштурхвае яго.

Аднойчы сярод ночы Жулі прачынаецца ад тэлефоннага званка. Люсіль у роспачы просіць, каб Жулі прыехала да яе, і тая неахвотна згаджаецца. Люсіль расказвае Жулі, што гэтай ноччу ўбачыла сярод наведвальнікаў бардэлю свайго бацьку. Гэта моцна шакіравала яе, і таму ёй патрэбна была падтрымка. Падчас размовы Люсіль заўважае, што Жулі паказваюць па тэлевізары. У рэпартажы вядзецца гаворка пра тое, што Аліўе захаваў копію партытуры яе мужа і хоча працягнуць пісаць канцэрт. Аднак Аліўе адзначае, што пранікнуць у задумы Патрыса складана і калі хто і мог бы яму дапамагчы ў гэтым, то толькі Жулі. Жулі знаходзіць Аліўе, яна абурана яго ўчынкамі і ўсё ж згаджаецца дапамагчы. Сярод рэчаў мужа, якія захаваў Аліўе, Жулі знаходзіць фотаздымак, на якім Патрыс з невядомай жанчынай. Жулі даведваецца, што ў яе мужа на працягу некалькіх гадоў быў раман з жанчынай па імі Сандрын (Фларанс Пернэль), якая працуе адвакатам. Жулі вырашае сустрэцца з ёй і высочвае Сандрын. Уступіўшы з ёй у размову, Жулі даведваецца, што тая цяжарная ад свайго палюбоўніка Патрыса. Жулі бачыць на шыі Сандрын крыжык — падарунак Патрыса — і разумее, што Патрыс сапраўды кахаў гэтую жанчыну. Замест таго, каб загарэцца нянавісцю да сваёй былой саперніцы і нябожчыка-мужа, Жулі робіць нешта нечаканае. Яна адмяняе продаж свайго асабняка і прапануе Сандрын і яе будучаму дзіцяці пасяліцца там.

У заключнай частцы фільма выконваецца дапісаны Аліўе і Жулі «Канцэрт на аб’яднанне Еўропы». Сольны жаночы голас у суправаджэнні хора спявае на грэчаскай мове так званы «Гімн Любові[pl]», тэкст 13-га раздзелу Першага ліста да Карынфян. У той жа час на экране змяняюцца выявы людзей. Твары Жулі і Аліўе, якія займаюцца каханнем. Хлопец Антуан, на шыі якога крыжык, што пакінула яму Жулі. У доме састарэлых памірае маці Жулі. Твар Люсіль на фоне чырвонай сцэны бардэля. Твар Сандрын, якая пры дапамозе ультрагуку[en] глядзіць на хлопчык у сваім чэраве. Зрэнка Аліўе, у якой адлюстроўваецца аголеная фігура Жулі. І твар самой Жулі, якая ўпершыню з моманту трагедыі плача.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

 Акцёр   Персанаж 
Жульет Бінош Жулі дэ Курсі (у дзявоцтве Віньён)
Бенуа Рэжан[fr] Аліўе Бенуа
Фларанс Пернэль[fr] Сандрын
Шарлот Веры Люсіль, прастытутка, суседка Жулі
Эмануэль Рыва[fr] мадам Віньён, маці Жулі
Элен Венсан[fr] журналістка
Філіп Вальтэр[fr] агент па нерухомасці
Клод Дзюнетон[fr] урач
Яцэк Асташэўскі[pl] флейтыст
Юг Кестэр[fr] Патрыс дэ Курсі, кампазітар, муж Жулі
Фларэнс Віньён[fr] перапісчыца
Жулі Гае[fr] адвакат у зале чакання
Жулі Дэльпі Дамінік (гераіня фільма «Тры колеры: Белы»)
Збігнеў Замахоўскі[pl] Караль Караль (герой фільма «Тры колеры: Белы»)

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Задума і праца над сцэнарыем[правіць | правіць зыходнік]

На стварэнне трылогіі «Тры колеры» Кеслёўскага, як і ў выпадку з тэлецыклам «Дэкалог», натхніў яго суаўтар Кшыштаф Пясевіч[14]. Наконт узнікнення ідэі сюжэта фільма Пясевіч распавядаў: «Аднойчы ўвечары я ўбачыў па тэлевізары інтэрв’ю з польскім кампазітарам. З ім была яго жонка. Я сказаў сабе, што гэтая жанчына, напэўна, іграе важную ролю ў яго жыцці. Такой была зыходная кропка „Сіняга“ — фільма пра свабоду»[15].

Кастынг і праца над ролямі[правіць | правіць зыходнік]

Жульет Бінош
Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі.

Дзеля здымкаў у фільме «Тры колеры: Сіні» Жульет Бінош адмовілася ад ролі ў «Парку Юрскага перыяду». У інтэрв’ю для «The Guardian» актрыса прызналася, што натхненнем для ролі Жулі паслужыла яе сяброўка Верніс Клір, якая згубіла мужа і дзіця. «На момант пачатку здымкаў Сіняга я ведала яе ўжо пяць гадоў. Мы шмат размаўлялі пра яе гора, бо пазнаёміліся праз год пасля таго, як гэта адбылося. Так што я была сведкай таго, як яна адраджалася»[16].

Здымкі і аператарская праца[правіць | правіць зыходнік]

Трылогія была знята ў надзвычай кароткі тэрмін. Здымкі «Сіняга» праходзілі ў перыяд з верасня па лістапад 1992 года, здымкі астатніх двух фільмаў былі скончаны ўжо ў маі 1993 года[14]. Як і ў выпадку з «Дэкалогам» для кожнай часткі быў абраны асобны аператар: у «Сінім» гэта Славомір Ідзяк, які раней працаваў з Кеслёўскім над фільмамі «Шнар», «Кароткі фільм пра забойства», «Дэкалог, пяць» і «Падвойнае жыццё Веранікі». Характэрнай асаблівасцю фільма было каларыстычнае рашэнне, адпаведнае назве фільма. Як тлумачыў Ідзяк: «Сіні колер, што мы маем, моцны, агрэсіўны, штучны… што не мае нічога агульнага з натуральным сінім, які знаходзіцца побач»[17].

Мантаж[правіць | правіць зыходнік]

Сярод мантажных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў фільме, варта адзначыць адмысловыя зацямненні, кожнае з якіх узнікае пасярод сцэны. Экран зацямняецца, некалькі секунд застаецца чорным, пасля чаго выява вяртае гледача ў той жа момант, на якім фільм спыніўся. У сваёй аўтабіяграфіі Кеслёўскі так тлумачыў гэты ход:

" У гэтым фільме мы выкарыстоўваем некалькі зацямненняў. Зацямненне азначае, што прайшоў нейкі час. Канец сцэны — зацямненне — новы план. У фільме чатыры такія зацямненні, і ўсе яны служаць для адной мэты. Мы хочам у гэтыя чатыры моманты паказаць час вачыма Жулі. Для яе час стаіць на месцы. Напрыклад, такая сцэна: прыходзіць журналістка, вітаецца. Першае зацямненне. Перш чым Жулі адкажа, праходзіць дзве секунды. Між двума фразамі для Жулі праходзіць вечнасць. Музыка вяртаецца да яе, а час спыняецца[18]. "

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Збігнеў Прайснер
Збігнеў Прайснер, кампазітар фільма.

Фільм «Тры колеры: Сіні» стаў чарговай сумеснай працай Кшыштафа Кеслёўскага і яго сябра і пастаяннага кампазітара Збігнева Прайснера. У адрозненні ад папярэдніх сумесных прац рэжысёра і кампазітара, дзе музыка іграла значную ролю ў стварэнні адмысловай атмасферы карціны, а часам удзельнічала ў сюжэце, у «Сінім» музыка займае адно з галоўных сюжэтаўтвараючых месцаў. Сюжэт фільма будуецца вакол «Канцэрта на аб’яднанне Еўропы», які ствараецца на працягу ўсяго фільма галоўнымі героямі. Кеслёўскі адзначае, што «ў пэўным сэнсе, „Сіні“ здымаўся як ілюстрацыя да музыкі»[19].

Пры працы над фільмам практычна ўся музыка пісалася да пачатку здымкаў[20].

Апрача музыкі, якую па сюжэце пішуць героі фільма, у карціне можна пачуць і чарговы твор выдуманага галандскага кампазітара канца XVIII стагоддзя Ван дэн Будэнмаера — пахавальны марш.

За музыку да фільма Збігнеў Прайснер быў узнагароджаны Прэміяй асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса[21], а таксама атрымаў намінацыі на прэміі «Залаты глобус»[22] і «Сезар»[23].

Саўндтрэк карціны быў выпушчаны ў 1993 годзе і сабраў шматлікія хвалебныя водгукі.

Пракат і зборы[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ерны паказ фільма «Тры колеры: Сіні» адбыўся на Міжнародным кінафестывалі ў Тэлурыдзе 3 верасня 1993 года[12]. 5 верасня фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы юбілейнага 50-га Венецыянскага кінафестывалю. 8 верасня «Сіні» выйшаў у шырокі пракат у Францыі. На радзіме рэжысёра, у Польшчы прэм’ера фільма адбылася 10 кастрычніка[12].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie 4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак[24]
Empire 5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак[25]
FilmAffinity 7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак[26]
Internet Movie Database 8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак8.0 з 10 зорак[27]
Metacritic 8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак8.5 з 10 зорак[28]
Roger Ebert 3.5 з 4 зорак3.5 з 4 зорак3.5 з 4 зорак3.5 з 4 зорак[29]
Rotten Tomatoes 9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак9.8 з 10 зорак[30]
КиноПоиск 7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак[31]

Агрэгатары крытычных аглядаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 44 прафесійных крытыкаў 43 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 98 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 93 % на аснове амаль 40 тысяч галасоў. Абагуленае меркаванне крытыкаў, апублікаванае на сайце гучыць наступным чынам:

«Тры колеры: Сіні» змяшчае некаторыя найбольш візуальна захапляючыя, эмацыйна рэзанансныя рэчы, створаныя рэжысёрам і суаўтарам сцэнарыя Кшыштафам Кеслёўскім — а ў дадатак можа пахваліцца выдатнай акцёрскай ігрой Жульет Бінош[30].

Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 85 балаў са 100 магчымых на аснове 9 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.9/10[28].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 11 лютага 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4[29]. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў» (англ.: Great Movies)[32].

Крытык Дэрэк Малкальм[en] сцвярджае, што слабасцю «Сіняга» з’яўляецца яго поўная схематычнасць, аднак яна кампенсуецца неверагоднай эмацыйнай сілай фільма[33]. У рэцэнзіі для «Washington Post» Хэл Хінсан заявіў, што «для Кеслёўскага тонкасць — гэта рэлігія. Ён намякае або падразумявае — робіць усё, каб не раскрыць свае карты»[34]. Харлан Кенэдзі назваў «Сіні» шэдэўрам, адзначыўшы, што рэжысёр з’яўляецца «выдатным фокуснікам сучаснага кіно: гуманістам, пераапранутым у мізантропа, чорным магам, які выцягвае ўсмешлівага белага труса з шапкі якраз тады, калі вы ўжо клічаце экзарцыста»[35]. Дэвід Стэрыт[en] адзначыў у аглядзе для «Cinéaste», што «метафізіка Кеслёўскага больш гуманістычная і псіхалагічная, чым дактрынальная ці тэалагічная»[36]. Дэйв Кер з часопіса «Film Comment» заўважыў, што аператар Славомір Ідзяк «здымае з такой малой глыбінёй рэзкасці, такой дакладнай фокуснай адлегласцю, што яго аб’ектыў ледзь утрымлівае маленькі прадмет у полі зроку»[37]. Вінсэнт Ам’ель з часопісу «Positif» заўважыў, што фільм Кеслёўскага падкрэслівае «пасрэдніцтва выявы, яе ілюзорную якасць»[38]. Ліза Нэсельсан з часопіса «Variety» асабліва высока ацаніла музыку Збігнева Прейснера, «чые громападобныя акорды абуджаюць памяць, страту і прывіднае абяцанне еўрапейскага адзінства». Яна адзначае, што музыка ў гэтым фільме «з’яўляецца самастойным персанажам, які яскрава выражае тое, чаго, здаецца, не хапае маўклівай Жулі»[39]. У той жа час Нэсельсан сцвярджае, што, як і ў «Падвойным жыцці Веранікі», «французскія персанажы Кеслёўскага выглядаюць спрошчанымі ў параўнанні з польскімі»[39].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і 17 намінацыямі[13]:

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
50-ы[en] Венецыянскі кінафестываль 31.0811.09.1993
Венецыя
Leone d'Oro logo gold.png«Залаты леў» Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [40]
Прэмія «Залаты Ciak» — найлепшы фільм Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Малы Залаты леў Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прэмія OCIC Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Кубак Вальпі — найлепшая актрыса[uk] Жульет Бінош Перамога
Прэмія Пасінэці — найлепшая актрыса Жульет Бінош Перамога
Залатая Азэла[en] — найлепшая аператарская праца Славомір Ідзяк Перамога
29-ы Чыкагскі міжнародны кінафестываль[en] 824.10.1993
Чыкага
Спецыяльны прыз журы Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [41]
8-я прэмія[en] «Гоя» 21.01.1994
Мадрыд
Найлепшы еўрапейскі фільм[en] «Тры колеры: Сіні», Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [42]
51-я прэмія[en] «Залаты глобус» 22.01.1994
Беверлі-Хілз
Найлепшая жаночая роля — драма[en] Жульет Бінош Намінацыя [22]
Найлепшая арыгінальная музыка[en] Збігнеў Прайснер Намінацыя
Найлепшы фільм на замежнай мове[en] Францыя, Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя
19-я прэмія «Сезар» 26.02.1994
Парыж
Найлепшая актрыса[en] Жульет Бінош Перамога [23]
Самая шматабяцальная актрыса[en] Фларанс Пернэль[en] Намінацыя
Найлепшы арыгінальны ці адаптаваны сцэнарый[en] Кшыштаф Кеслёўскі, Кшыштаф Пясевіч Намінацыя
Найлепшая музыка Збігнеў Прайснер Намінацыя
Найлепшы гук[en] William Flageollet[fr], Jean-Claude Laureux[fr] Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Славомір Ідзяк Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Жак Віта[fr] Перамога
Найлепшая рэжысура[en] Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя
Найлепшы фільм[en] «Тры колеры: Сіні», Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя
8-я[ru] «Тарнаўская кінапрэмія[pl]» 913.03.1994
Тарнаў
Прыз глядацкіх сімпатый Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Спецыяльная ўзнагарода маладзёвага журы Збігнеў Прайснер Перамога
3-я прэмія «Турыя[es]» 01.07.1994
Бурджасот[en]
Галасаванне чытачоў — найлепшы замежны фільм «Тры колеры: Сіні», Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [43]
5-я прэмія «20/20» 27.02.2014
Сіэтл
Найлепшы фільм на замежнай мове «Тры колеры: Сіні» Перамога [44][45]
Найлепшая жаночая роля Жульет Бінош Намінацыя
Найлепшая аператарская праца Славомір Ідзяк Намінацыя

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Trois couleurs: Bleu (1993) — JPBox Office (фр.) . «JPBox Office». Праверана 5 жніўня 2019.
  2. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=2288 Праверана 18 сакавіка 2018.
  3. 3,0 3,1 http://www.imdb.com/title/tt0108394/ Праверана 13 мая 2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 http://www.filmaffinity.com/es/film597294.html Праверана 13 мая 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-8291/ Праверана 13 мая 2016.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 http://stopklatka.pl/film/trzy-kolory-niebieski Праверана 13 мая 2016.
  7. 7,00 7,01 7,02 7,03 7,04 7,05 7,06 7,07 7,08 7,09 7,10 7,11 7,12 7,13 7,14 7,15 7,16 7,17 7,18 7,19 7,20 7,21 http://www.imdb.com/title/tt0108394/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  8. 8,0 8,1 8,2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=8291.html Праверана 13 мая 2016.
  9. Krzysztof Kieslowski's Acclaimed Films. They Shoot Pictures, Don't They. Праверана 22 кастрычніка 2016.
  10. Votes for Three Colours Blue (1993). British Film Institute. Праверана 17 кастрычніка 2016.
  11. Three Colors: Blue, Bonus Features: Commentary by Anne Insdorf, A Look at "Blue"
  12. 12,0 12,1 12,2 Trois couleurs: Bleu — Release Info (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 7 мая 2019.
  13. 13,0 13,1 Trois couleurs: Bleu — Awards (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 7 мая 2019.
  14. 14,0 14,1 Annette Insdorf. «Double Lives, Second Chances», 1999
  15. Паводле інтэрв’ю Кшыштафа Пясевіча для Télérama, верасень 1993.
  16. Transcript of the Guardian Interview with Juliette Binoce at BFI Southbank, London (англ.) . «The Guardian» (2 верасня 2008). Праверана 11 лістапада 2019.
  17. «After Kieślowski: The Legacy of Krzysztof Kieślowski», 2009, p. 152
  18. Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. «Kieślowski on Kieślowski», 1993
  19. Film Music: Screencraft, 2000
  20. Geoffrey Macnab, Chris Darke. Working with Kieślowski // Sight and Sound. — 1996. — Т. 6. — № 5. — С. 20.
  21. 19th Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.) . Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 10 лютага 2018.
  22. 22,0 22,1 Winners & Nominees: Three Colours: Blue (Trois couleurs: Bleu) (англ.) . Афіцыйны сайт кінапрэміі «Залаты глобус». Праверана 1 мая 2019.
  23. 23,0 23,1 Palmarès 1994 — 19ème Cérémonie des César (фр.) . Афіцыйны сайт «Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа». Праверана 1 мая 2019.
  24. Blue (1993) — Krzysztof Kieslowski (англ.) . «AllMovie». Праверана 1 мая 2019.
  25. Marcus Trower. Three Colours: Blue Review (англ.) . «Empire» (27 студзеня 2006). Праверана 1 мая 2019.
  26. Three Colours: Blue (1993) — FilmAffinity (англ.) . «FilmAffinity». Праверана 3 ліпеня 2019.
  27. Trois couleurs: Bleu — IMDb (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 7 мая 2019.
  28. 28,0 28,1 Trois couleurs: Bleu Reviews — Metacritic (англ.) . «Metacritic». Праверана 11 лістапада 2019.
  29. 29,0 29,1 Роджэр Эберт. Blue Movie Review & Film Summary (1994) — Roger Ebert (англ.) . Роджэр Эберт (11 лютага 1994). Праверана 1 мая 2019.
  30. 30,0 30,1 Three Colors: Blue (Trois Couleurs: Bleu) (1993) — Rotten Tomatoes (англ.) . «Rotten Tomatoes». Праверана 11 лістапада 2019.
  31. Три цвета: Синий — КиноПоиск (руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 5 жніўня 2019.
  32. Роджэр Эберт. Three Colors Trilogy: Blue, White, Red Movie Review — Roger Ebert (англ.) . Роджэр Эберт (9 сакавіка 2003). Праверана 1 мая 2019.
  33. Derek Malcolm. Three Colours Blue — review (англ.) . «The Guardian» (14 кастрычніка 1993). Праверана 3 ліпеня 2019.
  34. Hal Hinson. 'Blue' (англ.) . Сайт «Washington Post» (4 сакавіка 1994). Праверана 4 лістапада 2019.
  35. Harlan Kennedy. «Review: Mostra happy fella», 1993
  36. David Sterritt. «Review», 1994
  37. Dave Kehr. «To Save the World: Kieślowski's THREE COLORS Trilogy», 1993
  38. Emma Wilson. «Three Colours: Blue: Kieslowski, colour and the postmodern subject», 1998
  39. 39,0 39,1 Lisa Nesselson. Three Colors: Blue (англ.) . Сайт «Variety» (14 верасня 1993). Праверана 4 лістапада 2019.
  40. 50. Mostra Internazionale d’Arte Cinematografica (італ.) . la Biennale di Venezia: Archivio Storico delle Arti Contemporanee. Праверана 7 мая 2019.
  41. Jonathan Rosenbaum. 29th Chicago International Film Festival: Mired in the Present (англ.) . «Chicago Reader» (7 кастрычніка 1993). Праверана 5 жніўня 2019.
  42. Goya Awards (1994) - Spain (англ.) . «FilmAffinity». Праверана 3 ліпеня 2019.
  43. III Premis Turia 1994. Сайт «Cartelera Turia». Праверана 3 ліпеня 2019.
  44. 2014 Nominees – 5th Annual 20/20 Awards (англ.) . Сайт «20/20 Awards». Праверана 1 мая 2019.
  45. The 5th Annual 2020 Award Winners Announced (англ.) . Сайт «20/20 Awards» (27 лютага 2014). Праверана 1 мая 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]