Перайсці да зместу

Гомельдрэў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельдрэў
Заснаванне 1929
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 971 чал. (2013)[1]
Сайт gomeldrev.by

ААТ «Гомельдрэў»беларускае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, размешчанае ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе ў Гомелі быў заснаваны дрэваапрацоўчы камбінат[2]; афіцыйны сайт прадпрыемства ўзводзіць гісторыю да 1879 года, калі была створана запалкавая фабрыка «Везувій»[3][4]. Да 1941 года называўся абозабудаўнічым камбінатам[5].

У чэрвені—ліпені 1941 года вырабляў лыжы для самалётаў, скрыні для снарадаў, абсталяванне для ваенізаваных абозаў, затым эвакуіраваны ў Сталінград. Да 1944 года аднавіў дзейнасць У Гомелі[2].

У 1950-я гады колькасць работнікаў дасягала 4 тысяч чалавек[3]. У 1966 годзе завод узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[5]. У 1971 годзе ператвораны ў галаўное прадпрыемства Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў»[2][5]. У СССР прадпрыемства вырабляла спецыяльныя аўтафургоны, у 1994 годзе іх вытворчасць была спынена[3]. У 1980-я гады на прадпрыемстве працавала больш за 8 тысяч чалавек[3].

У 1992 годзе прадпрыемства пераўтворана ў арэнднае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне «Гомельдрэў», у 1997 годзе — у адкрытае акцыянерскае таварыства [5].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства вырабляе мэблю, каркасныя дамы, паркет, фанеру, пліты МДФ, багет, піламатэрыялы, профільныя дэталі, паліўныя брыкеты. Большай папулярнасцю карыстаецца выраб мэблі з масіва дуба або бярозы[6].

У 2013 годзе вырабена мэблі на 125,6 млн рублёў, 8,3 тыс. м³ фанеры клеенай, 216 тыс. умоўных скрынь запалак, 25 тыс. м² піламатэрыялаў, 106 тыс. м² паркета, 1052 тыс. м² габляванага шпону; 48,9% прадукцыі рэалізавана на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, 51,1% экспартаваўся. У 2013 годзе штат налічваў 2971 чалавек[7]. Асноўныя вытворчасці (лесапільны цэх, вытворчасць мэблі, фанеры і паганажу) размешчаны ў Гомелі, вытворчасць паркета — у Смалявічах Мінскай вобласці, завод МДФ — у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уся прадукцыя прадпрыемства выконваецца па міжнародных і еўрапейскіх нарматывах, а таксама мае сертыфікат FSC[8].

У 2007—2010 гадах прадпрыемства стала адным з атрымальнікаў ільготных крэдытаў для стварэння новых і мадэрнізацыі старых вытворчасцяў. У 2016 годзе яно было ўключана ў дрэваапрацоўчы холдынг Банка развіцця Рэспублікі Беларусь[9].

Выручка ў 2018 годзе склала 105 млн рублёў (каля 50 млн даляраў), і па гэтым паказчыку «Гомельдрэў» нязначна саступаў «Рэчыцадрэву», «Мастоўдрэву» і «Івацэвічдрэву», апярэджваў «Віцебскдрэў», бабруйскі «ФанДАК», «Барысаўдрэў», а таксама невялікія «Мазырскі ДАК» і «Магілёўдрэў». У 2017 і 2018 гадах на прадпрыемстве фіксаваліся страты, прычым у 2017 годзе памер страт склаў 30% ад агульнай выручкі. Назапасіўся надзвычай вялікі аб’ём доўгатэрміновых абавязацельстваў — у 11 разоў больш уласнага капіталу (2017 год). У 2018 годзе чыстая страта (35,8 млн рублёў, або каля 17 млн долараў) быў самым значным з усіх прадпрыемстваў новага дрэваапрацоўчага холдынгу. Дзяржава аказвае прадпрыемству дзяржпадтрымку шляхам папаўнення статутнага фонду[10][11][12].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://emitent.info/issuers/720-memorandum
  2. а б в Го́мельскае вытво́рчае дрэваапрацо́ўчае аб'ядна́нне «Гомельдрэ́ў». 336 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. а б в г История. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  4. О предприятии. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  5. а б в г Открытое акционерное общество (ОАО) «Гомельдрев» Архіўная копія ад 16 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  6. Каталог продукции. gomeldrev.by. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 9 студзеня 2022.
  7. Информационный меморандум. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  8. ОАО "Гомельдрев". bellesbumprom.by. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 9 студзеня 2022.
  9. Сделано в Беларуси. Лес и деревообработка: программная «замодернизация» и западные know how. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  10. Огромные убытки и долги. Гомельдрев опубликовал результаты деятельности за 2017 год. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  11. Предприятия деревообработки закончили 2018 год с убытками. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  12. Предприятия деревообработки получили за год 136,7 млн рублей чистого убытка. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]