Перайсці да зместу

Гомельшпалеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельшпалеры
Заснаванне 1927
Размяшчэнне
Сайт gomeloboi.by

Гомельшпалеры[1] — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў-вытворцаў шпалеры сярод краін СНД. Заснавана ў 1927 годзе. 1 кастрычніка 2009 адбылося аб’яднанне з ААТ «Беларускія шпалеры»[2]. З верасня 2013 называецца ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гомельшпалеры».

У 2023 годзе выпускаемая прадукцыя экспартавалася ў 10 краін. Асноўнымі імпарцёрамі прадукцыі сталі Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія, Балгарыя[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод заснаваны ў 1927 годзе. Першапачаткова ён павінен быў стаць каніфольным заводам; будаўніцтва вялося на дзяржаўныя сродкі. У 1929 годзе каніфольны завод аб’ядналі з мыльнай арцеллю; атрыманае прадпрыемства назвалі Навабеліцкім каніфольна-мыльным заводам[4]. У 1941 годзе прадпрыемства лічылася найбуйнейшым у СССР заводам па вырабе драўняна-кудзелістых пліт.

У 1944 годзе пачалося аднаўленне завода, разбуранага вайной[4]. У 1976 годзе былі выпушчаныя першыя шпалеры, вырабленыя метадам высокага друку. У 1982 годзе якасць прадукцыі павысілася, а ў 2002 годзе завод выпусціў першую партыю шпалер на вінілавай аснове.

У 2011 годзе было створана ўнітарнае прадпрыемства «Гомельшпалеры»[4].

У 2013 годзе на прадпрыемстве ўсталявалі абсталяванне кампаніі «Stork». Сталі выпускацца шпалеры на флізелінавай і папяровай аснове.

У 2023 годзе ААТ «ЦБК-Кансалт» было рэарганізавана і перайменавана ў філіял «Гомельшпалеры» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры"»[4]

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2023 годзе прадпрыемства выпускала практычна ўвесь спектр відаў шпалер:

  • гафрыраваны;
  • вільгацятрывалыя;
  • дуплекс;
  • пенашпалеры (з ужываннем акрылавай пены);
  • насценныя пакрыцці;
  • вінілавыя.

На прадпрыемстве ўстаноўлены і асвоены сучасныя тэхналагічныя лініі вытворчасці вядучых сусветных брэндаў:

Таксама на прадпрыемстве дзейнічае станцыя змешвання фарбаў фірмы Fluid management, абсталяваная праграмным забеспячэннем нямецкай фірмы Gretag Macbeth, што дазваляе ствараць арыгінальныя каларыстычныя рашэнні, скарачаць час падрыхтоўкі фарбаў, а таксама забяспечваць дакладны паўтор каларыстык, стабільнасць і аптымальны расход друкаваных фарбаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. “Гомельшпалеры”: Мы не звальняем, а пераразмяркоўваем штат, каб усім было па 500 // Еўрадыё, 21 сакавіка 2017
  2. Новости компании. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2013. Праверана 21 красавіка 2011.
  3. Оптовая сеть | Филиала "Гомельобои" ОАО "УКХ "Белорусские обои" (руск.). gomeloboi.by. Праверана 17 красавіка 2024.
  4. а б в г История | ОАО "ЦБК-Консалт" (руск.). gomeloboi.by. Праверана 17 красавіка 2024.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]