Кастр
| Горад | |||
| Кастр | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Castres, акс.: Castras | |||
|
|||
| 43°36′ пн. ш. 02°15′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Аксітанія | ||
| Дэпартамент | Тарн | ||
| Кіраўнік | Паскаль Бюжы[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 647 | ||
| Вышыня цэнтра | 151-367 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 42900 чалавек (2006) | ||
| Агламерацыя | 61800 | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 81100 | ||
| Код INSEE | 81065 | ||
| ville-castres.fr (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Кастр (фр.: Castres, акс.: Castras) — горад у Францыі на рацэ Агу, цэнтр акругі ў дэпартаменце Тарн.
Насельніцтва — 42900 жыхароў (2006).[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладная дата заснавання горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бенедыкцінцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва пайшла ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасць»). У XII стагоддзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Французскага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Іаан XXII заснаваў епархію, якая праіснавала да Вялікай Французскай рэвалюцыі. Цэнтрам епіскапства быў Кафедральны сабор Кастра. Пазней Кастр быў крэпасцю ў гугенотаў і кальвіністаў.
У пачатку XX стагоддзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тыс. чалавек. Сёння таксама развіты машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае і турызм.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя Кафедральнага сабора, сярод славутасцей захавалася вежа старога абацтва ў раннім раманскім стылі. У горадзе размешчаны і музеі Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведванняў батанічны сад плошчай 4 га.
З выхадцаў горада вядомыя такія асобы як сацыяліст Жан Жарэс, маршал Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт, пісьменнік Ражэ Пейрэфіт[2] і інш. Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер Ферма.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Паміж Кастрам і горадам Мазамэ размешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ.[3]
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе фініш дванаццатага этапу велагонкі Тур-дэ-Франс знаходзіўся ў Кастры.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Плошча Жана Жарэса
-
Кафедральны сабор Кастра
-
Тэатр у Кастры
-
Рака Агу
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Castres — Notice Communale
- ↑ The Guardian. Roger Peyrefitte
- ↑ World Aero Data: LFCK(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.