Юзюк Фарботка
Юзюк Фарботка | |
![]() Ю. Фарботка ў час навучання ў гімназіі |
|
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: |
в. Налібокі, Менскі павет, Мінская губерня (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці: | |
Месца смерці: |
г. Лодзь |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | |
![]() |
|
![]() |
Язэп Фарботка (сапр.: Язэп Аўгусцінавіч Фарботка, 5 верасня 1893, в. Налібокі, Менскі павет, Мінская губерня (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 8 чэрвеня 1956, г. Лодзь) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 г., да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску. У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску.
У 1920—1924 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі.
У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».
У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі.
Быў жанаты на Уладзі (Уладзіславе) — дачцэ Альберта Паўловіча.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменне» і «Зруйнаваў». Пераклаў урывак Пана Тадэвуша на беларускую мову.
Займаўся мастацкай фатаграфіяй і дзейнічаў у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юзюк Фарботка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Календарыюм // Czasopis, 9'2008.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Юзюк Фарботка ў Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Юзюк Фарботка на Вікісховішчы |
- Сяргей Крапівін Язэп Фарботка — паэт «Нашай Нівы» і дыпламат БНР // nn.by, 02.10.2011, 00:38
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Лодзі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Налібоках
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Фатографы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Рэпрэсаваныя ў СССР