Луксор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Луксор)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Луксор
араб. الأقصر‎‎
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Egypt.LuxorTemple.River.01.jpgВід на раку Ніл у Луксоры
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
416 км²
Вышыня цэнтра
89±1 м[1]
Насельніцтва
376 022 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+20 95
Паштовыя індэксы
85511
Афіцыйны сайт
luxor.gov.eg (ар.) 
Луксор на карце Егіпта
Луксор (Егіпет)
Луксор

Луксо́р (араб. الأقصر‎‎) — горад у Егіпце, на правым беразе Ніла, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Луксор з насельніцтвам каля 376000 чалавек.

Цэнтр рамесніцкай вытворчасці. Кліматычны курорт. Значны турыстычны цэнтр.

Узнік на месцы старажытных Фіў (сталіца Егіпта ў 21—11 ст. да н. э.). У даўніну егіпцяне назвалі горад «Уасет», грэкі — «стобрамнымі Фівамі».

У Луксоры і яго ваколіцах знаходзяцца некаторыя з найважнейшых археалагічных месцаў Егіпта. З-за значнасці археалагічных помнікаў турызм у горадзе грае найважнейшую ролю.

Луксорскі храм[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне Луксора старажытнаегіпецкі храм багоў Амона-Ра, Мут і Хансу.

Уключае прамавугольны двор з падвойнай каланадай, калонную залу-гіпастыль з 32 калонамі, свяцілішча, уваходны пілон і вялікую цэнтральную каланаду (усе другой палавіны 15 ст. да н. э., архітэктар Аменхатэп Малодшы, аўтары дэкору архітэктары браты Горы і Суці), другі пілон (фланкіраваны шасцю калонамі Рамсеса II) і двор, абкружаны 74 калонамі са статуямі фараонаў паміж імі (1317—1251 да н. э., архітэктар Бекенхонсу). Алеяй сфінксаў злучаўся з Карнакам.

У храме увасобіліся архітэктурныя тэндэнцыі эпохі Новага царства (16—11 ст. да н. э.) — імкненне да грандыёзнасці прасторавай кампазіцыі, яе развіццё па падоўжнай восі, урачыстасць, шырокае выкарыстанне разнастайных па формах калон (лотаса і папірусападобных).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]