Суэц
Горад
| ||||||||||||||||||||
Суэц (араб. السويس Ас-Сувайс) — горад і буйны порт на паўночным усходзе Егіпта, размешчаны на паўночнай ускраіне Суэцкага заліва Чырвонага мора, ля паўднёвага ўваходу ў Суэцкі канал. Адміністрацыйны цэнтр губернатарства Суэц. Насельніцтва 417000 чалавек (1998). Мае дзве гавані: Порт-Ібрагім (Port Ibrahim) і Порт-Таўфі (Port Tawfiq).