Горад Маджура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Маджура
Majuro
Majuro main road.jpg

Каардынаты: 7°04′00″ пн. ш. 171°16′00″ у. д. / 7.066667° пн. ш. 171.266667° у. д. (G) (O) (Я)7°04′00″ пн. ш. 171°16′00″ у. д. / 7.066667° пн. ш. 171.266667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2004)
25 400 чалавек
Часавы пояс

Маджура (Маршалавы Астравы)
Маджура
Маджура

Маджура (анг. Majuro) — сталіца астраўной дзяржавы Маршалавы Астравы, у Ціхім акіяне.

Насельніцтва - 25 400 чалавек (2004). Пабудаваны на аднайменным атоле, які складаецца з 64 астравоў. Порт, міжнародны аэрапорт. Асноўнае насельніцтва засяроджана на астравах Д-У-Д (Далап-Уліга-Дарэн (Дарыт) (Dalap-Uliga-Darrit) - з поўдня на поўнач, на ўсходнім заканчэння атола):

Атол Маджура

Уліга - асноўны дзелавы раён, банкаўскі і турыстычны цэнтр. На востраве Уліга знаходзіцца Каледж Маршалавых астравў, сярэдняя і пачатковая школы.

Урадавыя ўстановы і старая частка горада знаходзяцца на востраве Далап. На Далапе таксама знаходзяцца некалькі буйных магазінаў.

На востраве Дарэн знаходзяцца, у асноўным, жылыя будынкі, пачатковая і сярэдняя школа. У заходняй частцы атола, у 30 км ад Д-У-Д месціцца паселішча Лаура - расце жылы раён з папулярным пляжам. Сярэдняя школа Маршалавых астравоў знаходзіцца на паўночнай ускраіне Маджура, на востраве Рыта.

Плошча самога атола - усяго 9,7 км ², плошча лагуны - 295 км ².

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]