Оўруч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Оўруч)
Горад
Оўруч
укр.: Овруч
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
946
Першая згадка
977
Плошча
  • 9 км²
Вышыня цэнтра
149 м
Насельніцтва
  • 15 250 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4148
Паштовыя індэксы
11109
КААТУУ
1824210100
Афіцыйны сайт
Оўруч на карце Украіны ±
Оўруч (Украіна)
Оўруч
Оўруч (Жытомірская вобласць)
Оўруч

Оўруч, або Аўруч[2] (укр.: Овруч) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 17 тыс. чал. (2005).

Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII стагоддзі Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.

З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб’ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з’явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат’ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павета ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.[3]

З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў гораду магдэбургскае права. З 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.

У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 год — 5894 чал.
  • 1881 год — 5941 чал.[4]
  • 1896 год — 9845 чал. (4306 мужчын і 5539 жанчын), з іх праваслаўных 5416, рыма-каталікоў 149, раскольнікаў 45, пратэстантаў 10, юдаістаў 4177, іншых веравызнанняў 48; шляхты 372, ганаровых грамадзян і купцоў 50, мяшчан 8327, ваеннага стану 524, сялян 412, іншых станаў 105.[5]
  • 1897 год — 7,4 тыс. чал.
  • 1913 год — 11 тыс. чал.
  • 1935 год — 7,2 тыс. чал.
  • 1959 год — 11,5 тыс. чал.
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[6]
  • 1991 год — 18,3 тыс. чал.[7]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Васільеўскі сабор у Оўручы, 1950-я
Новы сабор на месцы знішчанага бальшавікамі езуіцкага касцёла

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  2. Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
  3. Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 90. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  4. SgKP 1886.
  5. ЭСБЭ 1890—1907.
  6. Овруч // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  7. Овруч // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]