Паўднёвая Тарава
| Горад | |
| Паўднёвая Тарава | |
|---|---|
| Teinainano Urban Council | |
| 1°24′ пн. ш. 172°58′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Астравы Гілберта |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 3 м |
| Водныя аб’екты | Ціхі акіян |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 50182 чалавекі (2010) |
| Паказаць/схаваць карты | |
Паўднёвая Тарава (англ.: South Tarawa), або Гарадская рада Тэінаінана (англ.: Teinainano Urban Council) — афіцыйная сталіца мікранезійскай дзяржавы Кірыбаці, размешчаная на атоле Тарава. Колькасць насельніцтва - 50 182 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва - 3 184 чал. на км².
Паўднёвая Тарава складаецца з чатырох гарадскіх муніцыпалітэтаў, у якіх размешчаны розныя дзяржаўныя ўстановы і асноўныя прадпрыемствы краіны: Бетыё (англ.: Betio), Баірыкі (англ.: Bairiki), Банрыкі (англ.: Bonriki), Бікенібеу (англ.: Bikenibeu) (усе яны размешчаны на аднайменных астравах). Усе астравы Паўднёвай Таравы злучаныя паміж сабой мастамі і дамбамі. На востраве Бікенібеу знаходзіцца найбуйнейшы аэрапорт краіны, які прымае міжнародныя рэйсы з Фіджы, Науру, Маршалавых астравоў, ФШМ.