Горад Хобарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Хобарт
Hobart
Герб
Герб
Hobart Montage.jpg
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
1357,3 км²
Насельніцтва
200 525 чалавек (2006)
Шчыльнасць
148,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
ёсць
Афіцыйны сайт
Горад Хобарт (Аўстралія)
Горад Хобарт
Горад Хобарт (Тасманія)
Горад Хобарт

Хобарт (англ.: Hobart) - сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. - другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад - фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд на Хобарт і гару Уэлінгтан

Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэрвент. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.

Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sister Cities. Hobart City Council. Праверана 5 красавіка 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]