Перайсці да зместу

Хобарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хобарт
Hobart
42°53′ пд. ш. 147°19′ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстралія
Штат Тасманія
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1803
Горад з 1804
Плошча 1357,3 км²
Вышыня цэнтра 1 270 м і 54 м
Водныя аб’екты River Derwent[d]
Часавы пояс UTC+10
Насельніцтва
Насельніцтва 200 525 чалавек (2006)
Шчыльнасць 148,9 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код ёсць
Паштовы індэкс TAS 7000

hobartcity.com.au (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Хобарт (Аўстралія)
Хобарт
Хобарт
Хобарт (Тасманія)
Хобарт
Хобарт

Хобарт (англ.: Hobart) — сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. — другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва агламерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад — фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.

Від на Хобарт і гару Уэлінгтан

Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэруэнт[en]. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.

Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, насельніцтва ўсёй Тасманіі — 36 505 чалавек.

Хобарт знаходзіцца ў вусці рэкі Дэруэнт[en], на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.

Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі