Горад Чарнобыль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Чарнобыль
укр.: Чорнобиль

Administrative center, Radiation Control (11383715816).jpg

Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
500 чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
07270
Горад Чарнобыль (Украіна)
Горад Чарнобыль

Чарнобыль (укр.: Чорно́биль — быльнёг, палын) — горад раённага значэння ў Кіеўскай вобласці Украіны.

Чарнобыль размешчаны на рацэ Прыпяць, недалёка ад яе ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча.

Сумна вядомы з-за Чарнобыльскай аварыі (1986 год). Да аварыі ў горадзе пражывала 12 500 чалавек. У цяперашні час у горадзе пражываюць толькі работнікі устаноў і прадпрыемстваў Зон адчужэння і безумоўнага гарантаванага адсялення Чарнобыльскай АЭС (працуюць на вахтавай аснове) і самасёлы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае згадванне Чарнобыля ставіцца да падзеяў 1193 года. Пасля Люблінскай уніі горад перайшоў пад кантроль Польшчы.

У сярэдзіне XV стагоддзя, калі гэтыя землі кантралявала Вялікае Княства Літоўскае, па суседстве з Чарнобылем быў пабудаваны замак, аддзелены ад селішча глыбокім ровам, якія захаваліся да нашых дзён. У пачатку XVI стагоддзя замак быў рэканструяваны, пераўтвораны ў добра умацаваную і цяжкадаступную крэпасць, а горад Чарнобыль стаў павятовым цэнтрам.

У другой палове 18 стагоддзя горад становіцца адным з цэнтраў хасідызму. Падчас Грамадзянскай вайны быў месцам баёў. Польская абшчына выселеная ў Казахстан у 1936 годзе, яўрэйская — знішчана ў 1941-44 гг.

Свята-Ільінская царква ў Чарнобылі, 2007

У 1970-х у 10 км на поўнач ад горада збудаваная першая ва Украіне атамная электрастанцыя.

У 1985 была ўведзеная ў строй загарызонтная РЛС «Дуга» (аб'ект Чарнобыль-2).

26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, якая стала самай вялікай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі.

У 2006 годзе Амерыканскай некамерцыйнай навукова-даследчай арганізацыяй Інстытут Блэксміта быў апублікаваны спіс самых забруджаных месцаў на планеце, у якім Чарнобыль апынуўся ў першай дзясятцы[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Іванкіўскі раён Шаблон:Населеныя пункты Кіеўскай вобласці Шаблон:Населеныя пункты на Прып'яці Шаблон:Чарнобыльская аварыя