Перайсці да зместу

Грабнікі (Уздзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грабнікі, пасёлак)
Пасёлак
Грабнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223411
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256817056
Грабнікі (Беларусь)
Грабнікі
Грабнікі
Грабнікі (Мінская вобласць)
Грабнікі
Грабнікі

Грабнікі́[1] (трансліт.: Hrabniki, руск.: Грабники) — пасёлак ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Вядомы з пачатку XX стагоддзя, паводле перапісу 1908 года фальварак у Слабада-Парышаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1929 годзе былі рэпрэсаваны прынамсі 7 жыхароў Грабнікоў, усе з сям’і Матусевіч[2][3][4][5][6][7][8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Шацкага сельсавета[9].

  • 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў
  • 1917 год — 2 двары, 10 жыхароў, усе беларусы[10]
  • 1959 год — 42 жыхары
  • 1970 год — 33 жыхары
  • 2000 год — 6 двароў, 13 жыхароў
  • 2009 год — 6 жыхароў
  • 2019 год — 2 жыхары[11]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Списки жертв — Матусевич Александр Антонович. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  3. Списки жертв — Матусевич Анна Казимировна. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  4. Списки жертв — Матусевич Анна Фелициановна. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  5. Списки жертв — Матусевич Антон Адамович. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  6. Списки жертв — Матусевич Антон Антонович. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  7. Списки жертв — Матусевич Викентий Адамович. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  8. Списки жертв — Матусевич Елена Антоновна. base.memo.ru. Праверана 25 чэрвеня 2025.
  9. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  10. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 114.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 25 чэрвеня 2025.