Паўэр-метал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўэр-метал
Кірунак: метал
Вытокі: Спід-метал, Хэві-метал
Месца і час узнікнення: Сяр. 1980-х, Сцяг Германіі Германія
Разнавіднасці
Паджанры: хэві-паўэр-метал, сімфа-паўэр-метал, экстрэмальны паўэр-метал, мелодык-паўэр-метал

Па́ўэр-ме́тал (англ.: power metal, ад англ.: Power chord — акорд з гукаў у квінту і актаву[1]) — адзін з кірункаў металу.

Паўэр-метал характэрызуецца больш высокай хуткасцю выканання, чым «класічны» хэві-метал, і большай меладычнасцю, чым спід-метал і трэш-метал. Асноўныя атрыбуты жанру — хуткасць, складанасць і меладычнасць гітарных партый, чысты высокі вакал (часам са ўстаўкамі скрымінга) і бэк-вакала[2]. Тэксты песень часта прысвечаны фантастыцы, фэнтэзі і сярэднявеччу. Найбольшае распаўсюджванне гэты жанр атрымаў у Еўропе, асабліва ў Германіі і Фінляндыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Virgin Steele — амерыканскі прота-паўэр-метал.

Як амерыканскі, так і еўрапейскі паўэр-метал зарадзіўся пад уплывам такіх гуртоў як Rainbow, Iron Maiden і Judas Priest[2]. У некаторых англійскіх рок-гуртоў 70-х і 80-х ужо сустракаліся хуткія, энергічныя кампазіцыі і тэксты пра фэнтэзі і сярэднявечча — тыя элементы, якія пазней будуць пакладзены ў аснову жанру. Некаторыя называюць першай паўэр-металічнай песняй кампазіцыю Rainbow «Kill the King» з альбома Long Live Rock'n'Roll (1978)[3][4], хоць ні тэрмін, ні жанр у той час не з’явіліся, і дакладней будзе сказаць, што падобныя кампазіцыі паўплывалі на з’яўленне паўэр-металу ў будучыні.

Амерыканскі паўэр-метал (прота-паўэр)[правіць | правіць зыходнік]

Назва стылю «power metal» упершыню прагучала ў ЗША у сярэдзіне 1980-х гг. Так называлі музыку такіх груп, як Manowar, Virgin Steele, Manilla Road, Iced Earth, якіх у наш час звычайна адносяць да спід-металу ці хэві-металу. Гэтыя групы паслужылі прататыпам для сучаснага паўэр-металу, надаўшы яму хуткасць, энергію і ваенна-гістарычную эстэтыку. Аналагічную музыку ў Германіі гралі Grave Digger, Rage і некаторыя іншыя групы, але ў Еўропе для яе быў прыняты тэрмін «спід-метал».

З часам у Амерыцы гэты стыль быў паглынуты больш папулярным стылем трэш-метал, які з’яўляецца развіццём спід-металу ў бок большай агрэсіі і цяжкасці. Амерыканскія паўэр-метал групы цяперашняга пакалення, такія як Kamelot и HolyHell, ужо граюць «еўрапейскі», больш меладычны паўэр, не падобны да спіду і трэшу.

Еўрапейскі паўэр-метал[правіць | правіць зыходнік]

Сімфанічны паўэр-метал[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівую разнастайнасць паўэр-металу спарадзіла ўвядзенне ў музыку паўэр-груп клавішных інструментаў, сінтэзатараў. Сінтэзатары спачатку выконвалі функцыю фонавага інструмента, адлюстроўваючы звычайна сімфанічныя ці народныя інструменты, такія як флейта, скрыпка, горн. Гэта тэндэнцыя асабліва ярка праявілася ў першых альбомах Nightwish і Rhapsody of Fire.

З часам партыі клавішных станавіліся больш паўнавартаснымі, з’яўляліся сола на клавішных. Тады ж больш багатыя групы пачалі запісвацца з запрошанымі музыкамі і цэлымі аркестрамі, а не толькі імітаваць іх гульню з дапамогай сінтэзатара. У выніку такога змяшэння з сімфонік-металам атрымаўся сімфанічны паўэр-метал.

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Шлем Гектара, фэнтэзійнага рыцара, што служыць талісманам гурта HammerFall

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Power Metal — так называўся дэмазапіс, зроблены групай Metallica у 1982 г. Магчыма, гэта першы выпадак падобнага словазлучэння ў гісторыі рок-музыкі.
  2. Power Metal — назва EP групы The Beast з Нью-Джэрсі, выпушчанай у 1983 годзе.
  3. Power Metal — назва альбома амерыканскай трэш-каманды Pantera (1988).
  4. Power Metal - музычная група з Інданэзіі, якая іграе хэві-метал.[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Garry Sharpe-Young. Rockdetector: A - Z of Power Metal. London Cherry Red Books, 2003. ISBN 1-901447-13-8, 9781901447132