Густаў фон Кёнігсвальд
| Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд | |
|---|---|
| Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 лістапада 1902[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 ліпеня 1982[1][2][…] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Gustav von Koenigswald[d][5] |
| Маці | Martha Jacoby[d][5] |
| Род дзейнасці | палеантолаг, антраполаг, палеаантраполаг, выкладчык універсітэта, геолаг |
| Навуковая сфера | палеанталогія[6], геалогія[6] і антрапалогія[6] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды |
залаты медаль (1954) |
Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд (ням.: Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald; 13 лістапада 1902 — 10 ліпеня 1982 г.) — нямецкі і галандскі палеантолаг, геолаг і антраполаг.
У 1931 годзе прыбыў на востраў Ява ў складзе навуковай экспедыцыі, у выніку якой у 1937—1939 гадах былі выяўленыя добра захаваўшыяся косткі пітэкантрапа і сляды каменных прыладаў, што пераканала навуковую супольнасць у сапраўдным існаванні гэтага віду[9]. Па выніках гэтай экспедыцыі былі адкрыты і апісаны парэшткі мегантрапа і гігантапітэка. У 1939 годзе Кёнігсвальд прывёз у Пекін косткі пітэкантрапа, параўнаў іх у лабараторыі Вейдэнрэйха з парэшткамі сінантрапа і прыйшоў да высновы, што яны належаць аднаму віду выкапнёвых людзей[10].
Падчас Другой сусветнай вайны быў захоплены японцамі і некаторы час правёў у палоне. Пасля вайны працаваў у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі, затым узначаліў кафедру палеанталогіі ва Утрэхтскім універсітэце, адкуль рабіў экспедыцыі ў Паўднёвую Афрыку (1951-52), Пакістан (1966-67) і Тайланд (1957). Выказаў здагадку, што радзімай чалавекападобных малпаў была Індыя. Выйшаўшы на пенсію, перасяліўся ў наваколлі Франкфурта.
Зноскі
- 1 2 Gustav Heinrich Ralph von Koenigswald — 2009.
- 1 2 G. H. R. von Koenigswald // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кёнигсвальд Густав фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://profs.library.uu.nl/index.php/profrec/getprofdata/1139
- ↑ KNAW Past Members
- ↑ Древнейшие люди(недаступная спасылка)
- ↑ Первые землепроходцы Северной Азии
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Гесэне
- Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Кёльнскага ўніверсітэта
- Палеантолагі
- Палеантолагі Нідэрландаў
- Палеантолагі Германіі
- Антраполагі Германіі
- Геолагі Германіі