Перайсці да зместу

Гусялапка вастралопасцевая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гусялапка вастралопасцевая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alchemilla acutiloba Opiz, 1838

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184588
NCBI  49855
IPNI  721079-1
TPL  rjp-532

Гусяла́пка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba) — від кветкавых раслін роду Гусялапка (Alchemilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Беларускія народныя назвы: гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка[1].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 7—65[1] см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.

Паводле The Plant List:

  • Alchemilla acutangula Buser
  • Alchemilla acutiloba f. acutiloba
  • Alchemilla acutiloba f. adpressepilosa (H.Lindb.) Hyl. ex Sam.
  • Alchemilla acutiloba f. intonsa S.E.Fr”hner
  • Alchemilla palmata subsp. acutangula (Buser) Palitz
  • Alchemilla sylvestris var. acutangula (Buser) Hayek
  • Alchemilla vulgaris subsp. acutangula (Buser) Murb.
  • Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) Asch. & Graebn.
  • Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) R.Keller
  • Alchemilla vulgaris var. acutiloba (Opiz) Stoj., Stef. & Kitan.
  • Alchemilla vulgaris subsp. acutiloba (Opiz) Dost l

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Выянаеў Г. У. Гусяла́пка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 548. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Прусакова Б. М. Гусяла́пка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 149. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Род Alchemilla — Манжетка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 45, 145, 154—156. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.