Гусялапка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Alchemilla)
Гусялапка

Alchemilla mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alchemilla L.

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184563
NCBI  23138
EOL  29928
GRIN  g:361
IPNI  33633-1

Гусялапка[3] (Alchemilla) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 300 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гусялапка звычайная (Alchemilla vulgaris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвых чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўночнай Афрыкі і ў Амерыцы. На Беларусі больш 20 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя: гусялапка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba), горная (Alchemilla monticola), шызаватая (Alchemilla glaucescens), зграбная (Alchemilla gracilis), балтыйская (Alchemilla baltica), голасцябловая (Alchemilla glabricaulis). Зрэдку трапляюцца: гусялапка караткалопасцевая, хвалісталістая (Alchemilla cymatophylla), бугрыстая (Alchemilla gibberulosa), голая (Alchemilla glabra). Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе віды тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя) і лекавыя (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.