Перайсці да зместу

Гусялапка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гусялапка

Alchemilla mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alchemilla L.

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184563
NCBI  23138
EOL  29928
GRIN  g:361
IPNI  33633-1

Гусяла́пка[1][2][3] (Alchemilla) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Каля 300 відаў.

Гусялапка звычайная (Alchemilla vulgaris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвых чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс.

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўночнай Афрыкі і ў Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі больш 20 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя: гусялапка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba), горная (Alchemilla monticola), шызаватая (Alchemilla glaucescens), зграбная (Alchemilla gracilis), балтыйская (Alchemilla baltica), голасцябловая (Alchemilla glabricaulis). Зрэдку трапляюцца: гусялапка караткалопасцевая, хвалісталістая (Alchemilla cymatophylla), бугрыстая (Alchemilla gibberulosa), голая (Alchemilla glabra). Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе віды тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя) і лекавыя (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. БелЭн 1997.
  3. ЭПБ 1983.
  • Выянаеў Г. У. Гусяла́пка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 548. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Прусакова Б. М. Гусяла́пка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 149. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Род Alchemilla — Манжетка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 45, 145, 154—156. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.