Гута (прадпрыемства)
Гу́та[1][2] — старая традыцыйная назва прадпрыемства па вырабе шкла; месца, дзе выраблялі шкло і розныя вырабы з яго.
На тэрыторыі Беларусі існуе вялікая колькасць населеных пунктаў, якія называліся Гута або маюць назвы, якія паходзяць ад гэтага слова (Гутка, Гутніца і іншыя[2]). Апроч гэтага, назва таксама шырока пашыраная ва Украіне. Тэрмін захаваўся і ў шэрагу прозвішчаў: Гутнік, гутнікаў і іншых[2].
Выраб шкла на тэрыторыі Беларусі вядомы з XII стагоддзя[1]. У XVI—XVIII стагоддзях існавала каля 70 гутаў[1]. На іх аснове ўтвараліся шкляныя мануфактуры. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя найбольш буйнымі былі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры[1].
З развіццём тэхналогіі ў XIX стагоддзі мануфактуры пачалі саступаць месца шклозаводам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гу́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 548. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гу́та // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. Т. 2: Г ― К / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; [рэдактар А. Я. Баханькоў] пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984, 1978. — С. 100. — 765 с. — 18 000 экз.
- Гу́та // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 163. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Грынблат М. Я. Гу́та // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 150. — 522 с. — 10 000 экз.
- Гу́та // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — Т. 3 : Гердан — Електрографія — 1979. - С. — 551, [1] с., [26] арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с. (укр.).